Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 гадоў калёніі прысудзілі жанчыне, якая задушыла 2-гадовага сына

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота Shutterstock

У Лепелі 20 студзеня абвясьцілі прысуд 24-гадовай Алене Харлянок, якая задушыла свайго 2-гадовага сына. Прысудзілі 13 гадоў калёніі агульнага рэжыму, піша Tut.by.

Што адбылося? Летась у траўні жанчына паведаміла міліцыі пра зьнікненьне свайго 2-гадовага сына, зь якім гуляла ў парку. Сілавікі вывучылі запісы камэр відэаназіраньня: жанчына была адна, бяз хлопчыка. Яго цела зайшлі ў гаражы. Экспэрты высьветлілі, што дзіця задушылі.

Жанчына прызналася, што задушыла сына цьвярозай. Да забойства хлопчык хварэў на прастуду 2 дні, маці лячыла яго сама, зьбівала тэмпэратуру, у шпіталь не зьвярталася. Сужыцель жанчыны сказаў, што выкіне дзіця ў хлеў, калі тое не перастане стагнаць.

Асуджаная тлумачыла, што ў той момант была цяжарная і знаходзілася ў дэпрэсіі, цярпела маральны гвалт ад сужыцеля. Праз паўтара тыдня пасьля арышту жанчына нарадзіла другога сына. Бацькоўскіх правоў яе пазбавілі.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG