Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнту Пакістану скасавалі сьмяротнае пакараньне


Дэманстрацыя ў падтрымку Пэрвэза Мушарафа, Карачы, 30 сьнежня 2019
Дэманстрацыя ў падтрымку Пэрвэза Мушарафа, Карачы, 30 сьнежня 2019

Суд у Пакістане 13 студзеня скасаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў сьнежні 2019 году былому прэзідэнта краіны Пэрвэзу Мушарафу.

Пра гэта паведамілі агенцтвы Reuters і Associated Press, адзначыўшы, што Вышэйшы суд у Лагоры прызнаў неканстытуцыйным фармаваньне складу спэцыяльнага трыбуналу, які завочна судзіў Мушарафа. Паводле юрыста Мушарафа і пракурора, які прадстаўляў урадавы бок на сёньняшнім судовым пасяджэньні, Мушараф цяпер «свабодны чалавек».

Генэрал Пэрвэз Мушараф прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту ў 1999 годзе. У 2001 годзе ён стаў прэзыдэнтам Пакістану. У 2008 — сышоў у адстаўку і жыў у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і Вялікай Брытаніі.

У пачатку 2013 году Мушараф вярнуўся ў Пакістан. Неўзабаве яго арыштавалі і абвінавацілі ў забойстве экс-прэм’ера Бэназір Бгута і дзяржаўнай здрадзе. У 2016 годзе яму дазволілі пакінуць краіну з увагі на стан здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG