Вядома пра яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы супраць яго.
Выданьне мусіць апублікаваць абвяржэньне матэрыялу «Сакратар участковай камісіі зачынілася ад назіральнікаў са скрыняй для галасаваньня ў сваім кабінэце».
Агалошаны прысуд у справе аб крадзяжы закрытых зьвестак з кампутарнай базы дадзеных «Белмытсэрвісу» — дзяржаўнай арганізацыі, якая дапамагае ў мытным афармленьні грузаў.
Суды Віцебску і Мазыра 17 студзеня аштрафавалі ўдзельнікаў мясцовых акцый супраць інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў за аналягічныя пратэсты па ўсёй Беларусі наблізілася да 50 тысяч даляраў.
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску 16 студзеня пакараў яшчэ двух удзельнікаў пікету супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй, які адбыўся ў Віцебску 29 сьнежня 2019 году, паведамляе «Віцебская Вясна».
Віцябляніна Алега Паўлава 15 студзеня аштрафавалі на 675 рублёў за ўдзел 29 сьнежня ў пратэсьце супраць інтэграцыі з Расеяй, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Кастрычніцкі суд Менску 15 студзеня аштрафаваў на 810 рублёў 83-гадовага Яна Грыба за ўдзел у пратэстах супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
Аргкамітэт Усебеларускага кангрэса за незалежнасьць заклікаў Эўропу ўвесьці санкцыі супраць чыноўнікаў і судзьдзяў, якія перасьледуюць удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расеяй.
«Сам ён сказаў: „Чакайце на майскія“. Абскарджваць нічога ня будзе: прызнае і ўдзел у акцыях, і распаўсюд інфармацыі ў сацыяльных сетках».
Аўтамабіль, у багажніку якога ён вывез дзяўчыну за горад, канфіскавалі. Сам хлопец асуджаны на 11 гадоў калёніі.
Па вэрсіі ўладаў, кампанія Ўладзімера Лемяшэўскага атрымала зь дзяржаўнага бюджэту сродкі на будаўніцтва акумулятарнага заводу, аднак не запусьціла аб’ект.
«На думку кіраўніцтва прадпрыемства зьвесткі, якія былі апублікаваныя, не адпавядаюць рэчаіснасьці і могуць адмоўна адбіцца на фінансавых выніках прадпрыемства».
Суд у Пакістане 13 студзеня скасаваў сьмяротны прысуд, вынесены ў сьнежні 2019 году былому прэзідэнта краіны Пэрвэзу Мушарафу.
13 студзеня суд Чыгуначнага раёну Гомля вынес рашэньне ў крымінальнай справе былога генэральнага дырэктара ААТ «Мілкавіта». За хабар у 7500 даляраў Сяргея Бабарыку пакаралі пазбаўленьнем волі на 5 гадоў калёіі ўзмоцненага рэжыму.
Менскі гарадзкі суд 13 студзеня асудзіў на 23 гады зьняволеньня 45-гадовага Сяргея Дзёўкша, прызнаўшы яго вінаватым у замаху на забойства міліцыянта Ўладзімера Баслыка ў 2001 годзе.
Суд Магілёва не знайшоў падставаў для крымінальнага перасьледу чыноўніка і міліцыянта за перашкоду прафэсійнай дзейнасьці журналіста Ўладзімера Лапцэвіча.
«Яна асоба вядомая, — заявіў сьведка-амапавец. — А апазыцыя ў нас маленькая. Серадзюк — дзяўчына прыгожая, я яе і запомніў».
Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Ільлі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідзкага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынесьлі папярэджаньне.
Сьмяротны вырак вынес Магілёўскі абласны суд двум жыхарам Чэрыкава, 21-гадоваму Ільлю і 19-гадоваму Станіславу Косьцевым, за жорсткае забойства мясцовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы.
Уладзімера Арлова, аўтара эсэ 1990 году «Незалежнасьць — гэта...», судзілі ўпершыню ў жыцьці. За тое, што выйшаў на плошчу абараняць незалежнасьць Беларусі. Рашэньне суду — штраф 20 базавых (540 рублёў)
За дзень да меркаванага вызваленьня гомельскага Youtube-блогера Сяргея Ціханоўскага, якому прысудзілі 15 сутак арышту за ўдзел у мітынгу ў Менску, нечакана адбыўся новы суд.
Павал Севярынец пасьпеў трапіць дамоў пасьля арышту. На суд ён не пайшоў.
Спачатку яго мусілі судзіць у Менску, а знайшлі на «сутках» у Воршы. 9 студзеня ён мусіў выйсьці на волю, а знайшоўся зноў на «сутках».
Перагледзяць і дыфэрэнцыююць штрафы, іх выгляд і памер, у залежнасьці ад катэгорыі правапарушэньня і ўчыненай шкоды, «ступені грамадзкай небясьпекі» і цяжкасьці наступстваў.
У Менску 9 студзеня працягнуліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасьці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 сьнежня 2019 году.
Ягоны арышт, такім чынам, скончыўся ў 6.45. У дзень вызваленьня яго чакае яшчэ адзін суд.
Першага амбасадара Беларусі ў Нямеччыне Пятра Садоўскага аштрафавалі на 30 базавых за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 сьнежня. Матэрыялы па другой адміністрацыйнай справе Садоўскага накіравалі «для ліквідацыі недахопаў» у Савецкі РУУС.
У судзе Ленінскага раёну Горадні 9 студзеня пачаўся суд над наркагандлярамі, якія ўвозілі ў Беларусь какаін, мак, насвай.
Падсудныя, якіх пракурор патрабуе пакараць расстрэлам, раскаяліся і папрасілі ў суду літасьці. Маці забітай ім адказала: «Хто мне верне дачку?»
Гомельскі абласны суд вынес рашэньне ў крымінальнай справе трох жыхароў вёскі Юравічы Калінкавіцкага раёну.
Грамадзянская ініцыятыва «Справядлівы прысуд» зьвярнулася ў прэзыдэнцкую адміністрацыю з патрабаваньнямі адносна выракаў, якія яны лічаць несправядлівымі, расказвае Tut.by.
У пратаколе напісалі, што ў яго «сярэдняя адукацыя». Баршчэўскі ж кандыдат філялягічных навук, выкладчык і перакладчык дзясяткаў значных твораў на беларускую мову.
Суд Пружанскага раёну 8 студзеня пакараў 7 гадамі «хіміі» кіроўцу лесавоза, бярвеньнем зь якога летась у лютым забіла бабулю з унучкай у Ружанах.
У судзе гораду Жодзіна скончыўся працэс над былым участковым з Барысава Яўгенам Салошчанкам, якога летась звольнілі зь міліцыі за службовыя парушэньні. Cуд прызнаў былога лейтэнанта міліцыі вінаватым у злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.
8 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомля выступіў з апошнім словам былы генэральны дырэктар прадпрыемства «Мілкавіта» Сяргей Бабарыка. Яго судзяць за хабар у 7500 даляраў.
У Менску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый за незалежнасьць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 сьнежня 2019 году.
Генэральная пракуратура Ўзбэкістану завяршыла расьсьледаваньне яшчэ адной крымінальнай справы аб вымагальніцтве і крадзяжы дзяржаўных сродкаў у дачыненьні да дачкі былога прэзыдэнта краіны Гюльнары Карымавай.
67-гадоваму галівудзкаму прадусару Гарві Вайнтштэйну пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
Генэральная пракуратура вывучыла і накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэньня падсуднасьці крымінальную справу ў адносінах васьмі службовых асобаў дзяржаўных органаў і банкаў і васьмі прадстаўнікоў камэрцыйных структураў за зьдзяйсьненьне злачынстваў супраць інтарэсаў службы.
Галоўнага фігуранта асудзілі на 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, непаўналетні падсудны атрымаў 3,5 года выхаваўчай калёніі, саўдзельніца — 2,5 года калёніі агульнага рэжыму.
Агулам за пратэсты супраць інтэграцыі ў канцы мінулага году прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт.
Прынамсі 11 чалавек цяпер асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах.
Зьміцер Казлоў перастаў выходзіць на сувязь 26 сьнежня. Цяпер выявілася, што ў той дзень яго затрымалі за акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Вядома, што ён адбывае арышт у Воршы, але на які тэрмін яго асудзілі, невядома.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пачалі разглядаць адміністрацыйныя справы супраць 80-гадовага Пётры Садоўскага за ўдзел у мітынгу супраць інтэграцыі 7 і 8 сьнежня.
І нават найслабейшага футбольнага клюбу другой лігі.
Усяго мела быць 13 судоў. Усіх падсудных вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 сьнежня.
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках».
На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
Менскі гарадзкі суд 27 сьнежня агучыў прысуд у гучнай справе. Працэс цягнуўся больш за 4 месяцы, у хабарніцтве абвінавачвалі 21 чалавека.
Загрузіць яшчэ