Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд папярэдзіў удзельніка лідзкага пікету супраць інтэграцыі з Расеяй


Ільля Шаблінскі

Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Ільлі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідзкага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынесьлі папярэджаньне.

Суд вырашыў, што хлопец зьдзейсьніў адміністратыўнае правапарушэньне, бо прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«Мне не далі ні штраф, ні 15 сутак. Толькі вуснае папярэджаньне. Абскарджваць рашэньне суду я не пляную», — сказаў Свабодзе Ільля Шаблінскі.

Паводле Ільлі, на працы (ён працуе афіцыянтам) у яго не было праблем праз удзел у палітычнай акцыі.

Шаблінскі прымаў удзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй у цэнтры гораду Ліда на Горадзеншчыне 22 сьнежня. На плечы хлопец накінуў бел-чырвона-белы сьцяг, а ў руках трымаў плякат з надпісам «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расея»). Разам зь ім мітынгавалі каля дзясятка маладых людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG