Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трое актывістаў выйшлі з-пад арышту

абноўлена

Пратэст у Менску супраць інтэграцыі з Расеяй, архіўнае фота

Выйшлі на волю актывісты «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель і Максім Вінярскі. Абодва яны летась былі асуджаныя на 15 сутак арышту за акцыі ў абарону незалежнасьці Беларусі.

Пазьней стала вядома, што выйшаў на волю і Дзяніс Урбановіч, кіраўнік «Маладога фронту», які таксама адбываў 15-суткавы арышт.

Агулам у апошнія дні мінулага году за такія пратэсты прысудзілі больш за 16 тысячаў рублёў штрафаў, а прынамсі 11 чалавек асудзілі на адміністрацыйны арышт.

Новы год за кратамі яшчэ сустракалі:

  • Леанід Кулакоў (актывіст «Эўрапейскай Беларусі») — выйдзе на волю 6 студзеня — 10 дзён арышту і штрафы на 2550 рублёў, судзьдзя Анастасія Ляйкоўская.

  • Павал Севярынец (сустаршыня аргкамітэту партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя) — выйдзе на волю 10 студзеня — 15 дзён арышту, судзьдзя Сяргей Шаціла.
  • Максім Урбановіч (актывіст «Маладога фронту») — выйдзе на волю 11 студзеня (чакаюцца яшчэ два суды) — 15 дзён арышту, судзьдзя невядомы.
  • Сяргей Ціханоўскі (блогер, Youtube-канал «Страна для жизни») — выйдзе на волю 11 студзеня — 15 дзён арышту, судзьдзя Алена Шайн.
  • Алесь Чахольскі (адказны сакратар управы КХП-БНФ) — выйдзе на волю 10 студзеня — 15 дзён арышту, судзьдзя невядомы.
  • Стась Шашок (актывіст Legalize Belarus) — выйдзе на волю 10 студзеня — 15 дзён арышту, судзьдзя Тацяна Мотыль.

Усе, акрамя Ціханоўскага, адбываюць кару ў менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (можна пісаць на адрас 1-ы завулак Акрэсьціна, д. 36, 220089, г. Менск). Ціханоўскі — у гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня (Міжгародняя вул., д. 26, 246027, г. Гомель).

  • Акрамя таго, Зьміцер Казлоў (блогер, Youtube-канал «Серый кот») быў асуджаны на невядомы тэрмін, знаходзіцца ў ізалятары ў Воршы, чакаецца яшчэ адзін суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG