345 сутак арышту і 129 тысяч рублёў штрафу: так пакаралі ўдзельнікаў акцый супраць інтэграцыі

Акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Менск, 8 сьнежня 2020 году
Акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Менск, 8 сьнежня 2020 году

У сьнежні 2019 і студзені 2020 году ў Беларусі прайшло больш за 170 судоў над актывістамі за ўдзел у акцыях 7, 8, 20 і 21 сьнежня супраць паглыбленьня інэграцыі з Расеяй, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». І суды працягваюцца.

На 29 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 129087,5 рубля (каля 60,7 тысячы даляраў).

13 чалавек асудзілі агулам на 345 сутак арышту.

Судовыя працэсы за акцыі працягнуцца:

  • 29, 30 і 31 студзеня, 3, 4 і 5 лютага ў судзе Партызанскага раёну Менску — над Вячаславам Сіўчыкам, за ўдзел у акцыях у розныя дні;
  • 30 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёну Віцебску пройдзе чарговы суд над Тацянай Севярынец;
  • 31 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску адновіцца працэс над Мікалаем Маслоўскім;
  • 10 лютага ў судзе Шклоўскага раёну будуць судзіць Рыгора Кастусёва;
  • Таксама, паводле інфармацыі праваабаронцаў, позвы ў суд за ўдзел у акцыях чакаюць Мікалай Статкевіч і Алесь Абрамовіч (міліцыя склала на іх пратаколы за акцыю 20 сьнежня ў Менску), а таксама Алена Янушковская (за акцыю 29 сьнежня ў Віцебску).

​
XS
SM
MD
LG