Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 1020 рублёў аштрафавалі праціўніка акумулятарнага заводу пад Берасьцем


Перадвыбарчы пікет праціўнікаў акумулятарнага заводу, 26 верасьня

Суд Ленінскага раёну Берасьця 12 сьнежня аштрафаваў на 1020 рублёў праціўніка акумулятарнага заводу Аляксандра Марачэўскага, піша БелаПАН.

За што аштрафавалі?

Паводле суду, Марачэўскі паўторна цягам году парушыў парадак арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Як сказаў праваабаронца Раман Кісьляк, Марачэўскі 25 кастрычніка ўдзельнічаў у агітацыйным пікеце ў Берасьці кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліны Шарэнда-Панасюк. Марачэўскі разам зь іншым аштрафаваным Андрэем Сьліжом раздаваў інфармацыйныя матэрыялы аб узьдзеяньні сьвінцу на арганізм чалавека. Адным з пунктаў праграмы Шарэнды-Панасюк было закрыцьцё акумулятарнага заводу.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць

Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
  • Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
  • Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трываюць ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
  • Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
  • У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
  • У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
  • У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
  • 14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG