Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Празь перавышэньне шкодных выкідаў на заводзе АКБ пад Берасьцем пачалі адміністрацыйную справу

абноўлена

Мітынг «Берасьцейцы супраць сьвінцу» — супраць пабудовы акумулятарнага заводу «АйПаўэр», красавік 2018

На акумулятарным заводзе пад Берасьцем зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра. Пра гэта сказаў 8 чэрвеня намесьнік міністра прыроды і аховы навакольнага асяродзьдзя Аляксандар Корбут, піша «Брестская газета».

Берасьцейскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пачаў адміністрацыйны працэс празь перавышэньне выкідаў. Калі парушэньні працягнуцца, у заводу забяруць дазвол на выкіды, заявіў Корбут.

У тэлеграм-канале пратэстоўцаў супраць заводу 7 чэрвеня зьвялася вестка аб перавышэньні шкодных выкідаў. Паводле яе, дазвол на выкіды падчас пусканаладачных працаў на заводзе дзейнічае да 22 жніўня.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці. Што важна ведаць

Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
Месцазнаходжаньне новага акумулятарнага заводу пад Берасьцем
  • Завод пабудавалі каля вёсак Хабы, Шчэбрын і Тэльмы-2, што пад Берасьцем. За два кілямэтры — рака Мухавец. Афіцыйная экалягічная экспэртыза прагназавала, што ўзьдзеяньне заводу на асяродзьдзе і чалавека будзе нязначнае. Аднак людзі ўсё роўна баяцца, што выкіды з заводу падарвуць ім здароўе.
  • Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трываюць ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Праціўнікі заводу лічаць вытворчасьць «бруднай» і небясьпечнай, заяўляюць пра парушэньні працэдураў будаўніцтва.
  • Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі ў лютым 2018 году. Аднак урадавая камісія ня выявіла парушэньняў у рэалізацыі праекту па будаўніцтве заводу.
  • У траўні 2018 году актывісты накіравалі ў адміністрацыю прэзыдэнта больш за 2,5 тысячы подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця, бо тыя «ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду ад заводу».
  • У верасьні 2018 году на будоўлі заводу выявілі парушэньні пажарнай бясьпекі.
  • У чэрвені 2019 году падчас пусканаладачных работ на заводзе зафіксавалі перавышэньне забруджвальных выкідаў у атмасфэрнае паветра.
  • 14 чэрвеня старшыня Берасьцейскага аблвыканкаму Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва заводу да ліквідацыі выяўленых парушэньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG