Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адміністрацыю прэзыдэнта накіравалі больш за 2,5 тысяч подпісаў за адстаўку чыноўнікаў Берасьця


Збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, Берасьцейскага раёну і вобласьці на акцыі пратэсту ў Берасьці
Збор подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, Берасьцейскага раёну і вобласьці на акцыі пратэсту ў Берасьці

У Адміністрацыю прэзыдэнта Беларусі 11 траўня накіраваная заява і прыкладзеныя да яе 2665 подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасьця, Берасьцейскага раёну і вобласьці ў сувязі са стратай даверу. Пра гэта паведаміў «Брестской газете» праваабаронца Раман Кісьляк.

На думку аўтараў звароту, мясцовыя чыноўнікі «нядобрасумленна выконваюць свае прамыя службовыя абавязкі, ігнаруюць інтарэсы жыхароў Берасьцейскага рэгіёну і сьвядома заплюшчваюць вочы на шкоду, якая чыніцца навакольнаму асяродзьдзю і здароўю людзей» .

Гаворка ідзе пра будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПауэр» пад Берасьцем, тысячы тон сьвінцовых адкідаў, якія некалькі гадоў ляжаць побач з пасёлкам Зялёны Бор, і пра дзейнасьць завода «БІТ-Сплаў» ў Белаазёрску.

Напярэдадні зборшчыкаў подпісаў за адстаўку кіраўніцтва Берасьцейшчыны пакаралі штрафамі.

«Ня хочам, каб нас патруцілі». 37 тысяч жыхароў Берасьця пратэстуюць супраць будаўніцтва новага заводу

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу ў Берасьці трываюць ад пачатку 2018 году, калі людзі даведаліся пра будоўлю. Актывісты сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць заводу ды накіравалі іх у адміністрацыю Лукашэнкі. Штонядзелі пратэстоўцы выходзяць на цэнтральную плошчу ў Берасьці.​

А жыхары пасёлку Зялёны Бор у Івацэвіцкім раёне патрабуюць ад уладаў ліквідаваць звалку адкідаў, якія ўтрымліваюць сьвінец.

У Івацэвіцкім раёне патрабуюць ліквідаваць звалку сьвінцовых адкідаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG