Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўцу маршруткі асудзілі на 4 гады «хіміі» за сутыкненьне з аўтобусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менску суд прысудзіў 4 гады абмежаваньня волі кіроўцу маршруткі, які ў красавіку сутыкнуўся з аўтобусам. Ад удару ў аўтобусе ўпалі два пасажыры. Адзін зь іх атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні.

Таксама кіроўца ня зможа 5 гадоў займацца дзейнасьцю, зьвязанай з кіраваньнем транспартнымі сродкамі.

Паводле абвінавачваньня мікрааўтобус быў няспраўным. Падчас перабудаваньня ў правую паласу кіроўца не ўключыў паваротнік і не заўпэўніўся ў бясьпечнасьці манэўру, праз што сутыкнуўся зь ехаўшым у першай паласе аўтобусам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG