Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10% ад сумы дамоваў. У Гомлі за карупцыю асудзілі экс-кіраўнікоў арганізацый ЖКГ


Суд Гомельскага раёну, ілюстрацыйнае фота
Суд Гомельскага раёну, ілюстрацыйнае фота

Суд Гомельскага раёну разгледзеў крымінальную справу ў дачыненьні да былых службовых асобаў арганізацый жыльлёва-камунальнай гаспадаркі за карупцыйныя злачынствы, паведамляе прэс-служба абласнога суду.

  • дырэктар КЖУП «Буда-Кашалёўскі камунальнік» — асуджаны 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму (за перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў і атрыманьне хабару);
  • дырэктар ПГУП «Сьвятлацень» — на 2 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму (за даваньне хабару);
  • галоўны інжынэр КЖРЭУП «Чыгуначнае» — на 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму (за атрыманьне хабару).

Як гаворыцца на сайце суду, у жніўні 2017 году экс-кіраўнік «Буда-Кашалёўскага камунальніка» паабяцаў дырэктару прадпрыемства «Сьвятлацень» за падзяку 10% ад сумы дамоваў выбраць яго прадпрыемства ў якасьці пастаўшчыка з заключэньнем адпаведных дамоваў паставак і саступак патрабаваньняў.

Зь лістапада 2017 па кастрычнік 2018 году дырэктар «Буда-Кашалёўскага камунальніка» атрымаў, паводле дамоўленасьці, 18 тысяч рублёў хабару, а «Сьветлацень» паставіў камунальнікам прадукцыі на суму больш за 290 тысяч рублёў, «па значна завышаным кошце». Прадпрыемству нанесены ўрон звыш 138,7 тысяч рублёў.

Вясной 2017 году дырэктар «Сьвятлаценю» дамовіўся з галоўным інжынэрам «Чыгуначнага» пра пастаўку сьвяцільнікаў. За выкананьне дамоўленасьцяў ён перадаў галоўнаму інжынэру хабар — тэлевізар «Supra» коштам ня менш за 450 рублёў. Пазьней галоўнаму інжынэру перадалі ня менш за 1 800 рублёў хабару за выбар «Сьвятлаценю» у якасьці пастаўшчыка тавараў «Чыгуначнаму».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG