Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікоў раённых ЖКГ у Менску асудзілі на 10 і 6 гадоў калёніі


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

Заводзкі суд Менску прызнаў вінаватымі ў атрыманьні хабару былога кіраўніка ЖКГ № 1 Фрунзенскага раёну Менску Андрэя Арлоўскага і экс-дырэктара ЖКГ Маскоўскага раёну Дзьмітрыя Холада. Ім прысудзілі 6 і 10 гадоў адпаведна, піша Tut.by.

Паводле суду, Арлоўскі і Холад прымалі матэрыяльныя каштоўнасьці за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў у інтарэсах таго, хто даваў хабар. У матэрыялах крымінальнай справы вялася гаворка пра выкананьне кампаніямі капітальнага рамонту на замову ЖКГ Фрунзенскага раёну.

Акрамя пакараньня калёніяй узмоцненага рэжыму, Арлоўскі мусіць сплаціць дзяржаве 18 190 рублёў, гэта эквівалент атрыманай ім неабгрунтаванай выгады. З Холада такім жа парадкам спагоняць 44 455 рублёў і дзяржаўнае мыта памерам 2222 рублі.

У тэрмін адбываньня пакараньня Арлоўскаму і Холаду залічаць час у СІЗА — са жніўня і верасьня 2018 году.

Рашэньне не набыло законнай моцы і можа быць абскарджана.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG