Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей 13–15 чэрвеня наведае Гішпанію. Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык на брыфінгу ў Менску.
Журналістка інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» Настасься Зелянкова напісала кнігу пра Леаніда Маракова, пісьменьніка і гісторыка, які пайшоў з жыцьця ў сьнежні 2016 году, пакінуўшы пасьля сябе шэраг мастацкіх кніг і энцыкляпэдычных даведнікаў.
У блогавым сэрвісе LiveJournal 1 чэрвеня зьявілася старонка беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Як кажа Свабодзе пісьменьніца, у адрозьненьне ад шэрагу фальшывых старонак, створаных ад яе імя, гэтая сапраўды зьвязаная зь ёй.
У менскім Палацы мастацтва распачала працу выстава партрэтаў пад назвай «Псыхалёгія вобразу». Яшчэ за некалькі дзён да адкрыцьця здарыўся скандал — экспэртная рада Саюзу мастакоў забракавала трыптых Аляксея Панцюка-Жукоўскага «Мая Беларусь. На скрыжаваньні стагодзьдзяў».
У сеціве зьявіўся сольны альбом гарадзенскага вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на вершы гарадзенскага паэта Алеся Чобата з аднайменнага зборніка.
Першаму намесьніку старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігару Барысаву не ўдалося данесьці да Магілёўскага аблвыканкаму сваю пазыцыю наконт удзелу расейскіх сьпевакоў на канцэрце, прымеркаваным да Дня Незалежнасьці 3 ліпеня.
Экспэртная рада ў складзе кіраўнікоў сэкцый Беларускага саюзу мастакоў забракавала трыптых Аляксея Панцюка-Жукоўскага «Мая Беларусь. На скрыжаваньні стагодзьдзяў».
Цэнтар беларускай мовы ў Гомелі, створаны сёлета высілкамі мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, арыентуецца на працу зь дзецьмі і дарослымі.
На паседжаньні райвыканкаму вырашылі паставіць помнік Льву Сапегу паміж помнікам Леніну і танкам Т-34. «Газета Слонімская» апытала сваіх чытачоў наконт месца для помніка, і большасьць выказалася супраць выбранага райвыканкамам месца.
Свабода згадвае альбомы і песьні беларускіх музыкаў, прэзэнтаваныя ў траўні 2017 году.
Як паведамляецца на сайце гораду Ваўкавыску, на чарговай сэсіі раённага савету дэпутатаў 26 траўня разглядалі пытаньне аб ходзе выкананьня рашэньня райсавету ад 27 лютага 2017 году, у адпаведнасьці зь якім належыць устанавіць назвы асноўных вуліц Ваўкавыску з улікам гістарычных пэрыядаў.
7 чэрвеня ў Дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт «Як на сьвет радзіўся Янка». Праект прысьвечаны наступаючаму 135-годзьдзю клясыка беларускай літаратуры Янкі Купалы і адметны тым, што на канцэрце прагучыць рок-опера «Курган» на словы Янкі Купалы і музыку Ігара Лучанка і Ўладзімера Мулявіна.
Пасьля трохгадовага перапынку ў палацы Сапегаў у Ружанах 3 чэрвеня адбыўся пяты фэст «Ружанская брама». У адрозьненьне ад мінулых, гэтае мерапрыемства прайшло дзякуючы падтрымцы Эўразвязу.
У менскай Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага завяршае працу выстава сталічных мастакоў Уладзімера і Марыты Голубевых.
У сталічнай Галерэі Ў адбылася прэзэнтацыя кнігі Аляксандра Лукашука «Освальд в Минске».
Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, ляўрэатка літаратурнага Нобэля, усё ж такі наведае Гомель. І мае адбыцца гэта 7 ліпеня. Пра гэта сёньня сказаў грамадзкі актывіст Уладзімер Кацора, пагутарыўшы зь пісьменьніцай.
Жыхар Магілёва, першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў патрабуе, каб магілёўскія ўлады адмовіліся ад канцэрту расейскіх сьпевакоў Алега Газманава, Льва Лешчанкі ды Аляксея Верабʼёва, а запрасілі айчынных зорак эстрады.
Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтуе і выдасьць зборнік дакумэнтаў аб сталінскіх рэпрэсіях і расстрэлах ва ўрочышчы Курапаты.
Пададзеныя на конкурс праекты памятнага знаку ў Курапатах разгледзіць спэцыяльна створаная грамадзкая працоўная група пад кіраўніцтвам галоўнага рэдактара газэты «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча.
«Мова мастака значна вышэйшая і дасканалейшая, чым мова палітыка», — перакананы чарговы госьць інтэлектуальнага клюбу нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч Ян Арцюс-Бэртран, францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну.
Журы конкурсу маладых выканаўцаў назвала імёны тых, хто возьме ўдзел у адукацыйнай сэсіі, студыйным запісу і канцэртах ды пазмагаецца далей за галоўны прыз.
У Магілёве зьнішчаецца прыродны і археалягічны ляндшафт мясьціны, якая мае ахоўны статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Навуковая супрацоўніца Інстытуту лінгвістычных і літаратурных дасьледаваньняў Падуанскага ўнівэрсытэту Вівіяна Назылья захапляецца постацьцю Францішка Скарыны і кажа, што лепшага сымбалю беларусы сабе прыдумаць не маглі.
Гомельская абласная бібліятэка імя Леніна адмовілася ад сустрэчы з нобэлеўскай ляўрэаткай у літаратуры, пісьменьніцай і зямлячкай Сьвятланай Алексіевіч.
Ян Арцюс-Бэртран — выбітны францускі дакумэнталіст і фатограф, кавалер ордэна Ганаровага легіёну і ўладальнік мноства іншых узнагарод.
4 чэрвеня ў Гайнаўцы на Падляшшы пройдзе Беларускі этнаграфічны фэст «Культура на сходах музэю».
Выстава «Айчына сьветлая мая» будзе праходзіць з 7 да 18 чэрвеня ў менскім Палацы мастацтва.
Удзельніцы перадачы «Толькі жанчыны» — іншаземкі, якія дасканала вывучылі беларускую мову і гавораць ёю ў штодзённым жыцьці.
«У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца карпарацыя „Непагасны сьвет“. Сваёй эмблемай яна выбірае „Чорны квадрат“ і мае мэтай прынесьці шчасьце ўсяму чалавецтву».
Абвешчаны прыём заявак на Прэмію імя Карласа Шэрмана. Узнагарода будзе ўручаная перакладчыкам за найлепшую мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў папяровым або электронным варыянце цягам 2016 г.
Беларускі музыка Алег Хаменка назваў запрашэньне расейскіх музыкаў на Дзень Незалежнасьці ў Магілёве нонсэнсам.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 сацыяльных інавацый Фінляндыі» з удзелам яе ўкладальніка Ілкі Тайпале і пасла Фінляндыі ў Менску Крыстара Мікельсана.
Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які вяшчае з Польшчы за грошы польскага ўраду, зьбіраецца адкрыць расейскамоўную праграму, каб змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне.
Сёньня ў галерэі Беларускага саюзу дызайнэраў будзе прэзэнтаваная кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Шматгадовая дасьледчыцкая праца рэалізаваная ў рамках міжнароднага праекту па разьвіцьці культурнай спадчыны CHOICE.
29 траўня ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч адбылася сустрэча з расейскім пісьменьнікам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сацарту Уладзімірам Сарокіным.
29 траўня ў менскай культурнай прасторы «Тартак» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня маладых журналістаў — пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля.
У інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч праходзіць сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць». Суразмоўцаа Сарокіна ў абмеркаваньні — беларускі культуроляг Аляксей Братачкін.
28 траўня ў Менску з адзіным канцэртам выступіў заснавальнік і лідэр папулярнага ў 1990-х рок-гурту Rouble Zone Алег «Джагер» Мінакоў.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заснавала прэмію імя Міхася Ткачова.
Упершыню за 5 гадоў існаваньня беларускай музычнай прэміі Rock-profi 4 з 6 узнагародаў атрымаў адзін і той жа гурт. «Петля пристрастия» была названая «Артыстам году», атрымала ўзнагароды за найлепшы альбом, найлепшую песьню і найлепшы запіс.
Раман «Возера радасьці» беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст расейскай літаратурнай прэміі «Ясная паляна», што прысуджае Музэй-сядзіба Льва Талстога і кампанія Samsung.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч упершыню ў жыцьці наведаў Кіеў і ў інтэрвію Свабодзе параўнаў яго зь Менскам, а беларусаў — з украінцамі.
Сустрэча пройдзе ў панядзелак, 29 траўня. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю.
У нядзелю ўвечары, 28 траўня, у Канах былі абвешчаныя пераможцы 70-га кінафэстывалю.
Мерапрыемства, запачаткаванае землякамі ў гонар беларускага, сусьветна вядомага вучонага-батаніка Ўладзімера Адамава, ператварылася ў цэлы фэстываль пазнавальных і забаўляльных імпрэзаў.
«Ідыёцкія гісторыі пра дэгенэратаў, калхазанаў і духоўных настаўнікаў». Кнігу для чытачоў узросту 18+ прэзэнтавалі ў Гомлі.
Фільм «Цесната» расейскага рэжысэра Кантэміра Балагова, прадстаўлены на Канскім кінафэстывалі ў праграме «Асаблівы погляд», уганараваны прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI). Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».
У Магілёве на месцы ўзьвядзеньня Пакроўскай царквы знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Фрагмэнты частак шкілету раскіданыя па пэрымэтры катлавану, выкапанага пад фундамэнт сьвятыні. Судмэдэкспэртамі сабраныя пад два дзясяткі костак.
У рамках праграмы «Польская дапамога» амбасада Рэспублікі Польшчы ў Менску ажыцьцявіла праект па аднаўленьні традыцыяў ветразевага спорту на Браслаўскіх азёрах.
Загрузіць яшчэ