Гары Гедыміна ў Вільні, дзе, паводле дасьледнікаў, можа быць пахаваны Кастусь Каліноўскі, пагражаюць апоўзкі глебы.
Беларускі фантаст Аляксей Шэін атрымаў міжнародную прэмію за найлепшы літаратурны дэбют.
Нагодай для размовы стала дыхтоўна выдадзеная ў 2016 г. кніга Лявона Луцкевіча «Вандроўкі па Вільні».
Таямніцу месцазнаходжаньня Крыжа Эўфрасіньні Полацкай адміністрацыя Ўладзіміра Пуціна даручыла раскрыць Маскоўскай патрыярхіі.
Такую ініцыятыву агучыў на вечарыне, прысьвечанай 135-годзьдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа, старшыня Магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў.
14 гадоў Васіля Быкава няма. Але дагэтуль беларусы належным чынам не ўшанавалі памяць вялікага пісьменьніка, філёзафа, мысьляра.
19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Уладзімеравіча Быкава, народнага пісьменьніка Беларусі, духоўнага лідэра апошняй хвалі нацыянальнага адраджэньня, якая прывяла да Незалежнасьці.
Саюз беларускіх пісьменьнікаў выдаў да дня народзінаў пісьменьніка Васіля Быкава графічны раман паводле апавяданьня пісьменьніка «Сваякі».
Адзін з самых старажытных драўляных храмаў Беларусі пад пагрозай паступовага разбурэньня. Узьнясенская царква ў вёсцы Моладава, што ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці, значыцца ў сьпісе гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
15 чэрвеня стаў Скарынаўскім днём у чэскай сталіцы. Адбыліся міжнародны навуковы сымпозіюм «Скарына і Прага», адкрыцьцё дзьвюх выставаў, прысьвечаных беларускаму асьветніку і ўскладаньне кветак да памятных мясьцін — да шыльды Скарыну на будынку Славянскай бібліятэкі і да месца, дзе магла быць яго друкарня.
17 чэрвеня ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну прайшлі ўрачыстасьці да 93-х угодкаў пісьменьніка.
Чальцы камісіі па найменьні і перайменаваньні складовых частак сталіцы прагаласавалі за гэтую прапанову аднагалосна.
Сузаснавальнік «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец заклікаў падтрымаць кампанію за наданьне менскаму сквэру ля Плошчы Незалежнасьці імя Эдварда Вайніловіча.
Прэмія існуе ад 2008 году, пераможцы традыцыйна абвяшчаюцца напярэдадні дня народзінаў славутага пісьменьніка. 19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 93 гады.
Магілёўскі праваабаронца Валадар Цурпанаў зьвінаваціў абласныя ўлады ў марнатраўстве і запатрабаваў ад пракуратуры, каб яна на гэта адрэагавала.
У Шклове на будынку ратушы ўсталявалі інфармацыйную шыльду пра часы Магдэбурскага права. На ёй згадваюцца ўладальнік Шклова Ян Хадкевіч, з чыёй ініцыятывы Стэфан Баторы надаў шклоўцам прывілей на самакіраваньне ў 1574 годзе, а таксама кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аўгуст ІІІ, які пацьвердзіў гэтае права ў 1762 годзе.
У Празе адбыўся міжнародны сымпозіюм «Францішак Скарына і Прага». У ім прынялі ўдзел беларускія, чэскія і расейская дасьледнікі жыцьця і працы беларускага першадрукара. На сымпозіюме да 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня былі агучаныя вынікі апошніх дасьледзінаў, прысьвечаных Скарыну.
Другі год запар у вёсцы Бычкі Вушацкага раёну ладзіцца моладзевы летнік. Хлопцы і дзяўчаты прыяжджаюць на малую радзіму Васіля Быкава, каб добраўпарадкаваць мясцовую адметнасьць — школу, дзе калісьці вучыўся пісьменьнік.
За месяц, пачынаючы з 15 траўня, актывісты «Моладзі БНФ» сабралі больш за тысячу подпісаў за наданьне вуліцы ў Менску імя Ларысы Геніюш. 16 чэрвеня яны перададуць подпісы ў Менскі гарадзкі савет дэпутатаў.
Заяўкі маюць быць пададзеныя да 15 ліпеня, а конкурсныя працы да 14 лістапада сёлета. Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны адмысловай прэміяй.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў гэта ў інтэрвію Радыё Свабода падчас урачыстасьцяў у Празе, прысьвечаных 500-м угодкам выданьня скарынаўскай Бібліі.
Кветкі да памятнай дошкі Францішку Скарыну ў Празе разам з удзельнікамі міжнароднага сымпозіюму ўскладае міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
«Кар’ера доктара Раўса» — сур’ёзны твор, які заклікае да развагаў. У ім дастаткова сьмешных момантаў, але Скарына ў ім не герой-каханак, а пакутнік-вандроўнік, які блукае па Эўропе праз час і розныя адценьні непаразуменьня.
Беларускі першадрукар Францішак Скарына зрабіў кніжнае слова, а празь яго і ўсе веды чалавецтва, даступнымі для ўсіх і кожнага.
На міжнародным сымпозіюме «Францішак Скарына і Прага», які праходзіць сёньня ў сталіцы Чэхіі, навуковец з Карлавага ўнівэрсытэту Пэтр Войт заявіў, што ідэнтыфікаваў другі партрэт беларускага асьветніка.
Праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запусьціў 15 чэрвеня конкурс «Сэлфі&фота з вышыванкай», перадае БелТА.
Ізраільскі пісьменьнік Давід Гросман атрымаў сёлетнюю Міжнародную Букераўскую прэміі за раман «Конь уваходзіць у бар».
Народны артыст СССР Аляксей Баталаў памёр у Маскве ва ўзросьце 88 гадоў.
У Магілёве з аўкцыёну прадалі помнік архітэктуры ХІХ стагодзьдзя, а ён праз год пасьля падпісаньня дамовы куплі згарэў.
У Празе 15 чэрвеня цэлы дзень гаварылі пра Скарыну: адбываўся Міжнародны навуковы сымпозіюм, ускладаньні кветак да памятнай дошкі на будынку Славянскай бібліятэкі і на месцы друку першай беларускай Бібліі, адкрыцьцё дзьвюх мастацкіх выставаў, прысьвечаных Скарыну.
Гарадзенец Аляксандар Зімін апублікаваў у сацсетках зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і міністра культуры — аднавіць у Горадні ўзарваную савецкімі ўладамі ў 1961 годзе Фару Вітаўта. За некалькі дзён пад зваротам падпісаліся звыш 150 чалавек.
У Мадрыдзе ўрачыста прэзэнтавалі зборнік вершаў Максіма Багдановіча, які пераклала на гішпанскую мову Анхэля Эсьпіноса.
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра малюнкі і надпісы на мурале у Менску, які вядомы як «Масква — Менск» і мае быць сымбалем сяброўства паміж Беларусьсю і Расеяй.
Швэдзкі басіст і віялянчэліст Ларс Данельсан (Lars Danielsson) — адно з найбольш вядомых імёнаў сучаснага эўрапейскага джазу.
На сайце Ulej.by завершылася правалам кампанія збору сродкаў на фэстываль да гадавіны пачатку Вялікай айчыннай вайны «22 июня 1941 года. Брестская крепость».
15 чэрвеня ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адкрыецца міжнародная выстава.
Беларускі сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч прэзэнтаваў кліп на песьню «Калі заўтра роўна ў шэсьць» чэскага барда Яраміра Ногавіцы, перакладзеную на беларускую мову Віталём Воранавым і выдадзеную на альбоме «Камэта».
Жыхар Магілёва Леанід Падбярэцкі напісаў ліст прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну, каб той «пасадзейнічаў пошукам у Расеі» Крыжа Эўфрасіньні Полацкай.
Галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Георгій Галенчанка спрачаецца з маскоўскім прафэсарам Яўгенам Неміроўскім пра тое, каго называць пачынальнікам усходнеславянскага кнігадрукаваньня.
Аднойчы Яхім Топал прыехаў у Менск прэзэнтаваць кнігу «Анёл». А Менск аказаўся такім уражвальным, што ўжо ў наступным годзе быў напісаны «Цэх д’ябла» — твор, дзеяньне якога часткова адбываецца ў беларускай сталіцы.
Кніга Тані Скарынкінай «Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэсьлі» ў перакладзе на ангельскую мову Джыма Дынглі атрымала сёлета ўзнагароду PEN Translates ангельскага ПЭН-Цэнтру.
Чарнякевіч, Касатая, Краўцэвіч — Радыё Свабода запытала ў аўтарытэтных экспэртаў, як яны ацэньваюць словы нобэлеўскай ляўрэаткі пра магчымасьць канфліктаў паміж каталікамі і праваслаўнымі.
Фэстываль «Stranou», які мае падзагаловак «Эўрапейскія паэты жыўцом», сёлета праходзіў 6–10 чэрвеня, ужо 10-ты раз.
9 чэрвеня 2017 году ў Празе адбылася Ноч храмаў (Noc Kostelů). Удзень, увечар і ўначы кожны ахвочы мог прыйсьці ў большасьць праскіх храмаў, якіх у чэскай сталіцы налічваецца каля 200.
Якую кнігу ўзяць з сабою ў адпачынак? Беларускія незалежныя выдавецтвы прапануюць свае новыя выданьні, пра якія мы распавядзем сваім чытачам цягам чэрвеня. Сёньня рэкамэндацыі выдавецтва «Кнігазбор».
У магілёўскім прыгарадзе на памятным знаку ў гонар Максіма Багдановіча зьявілася новая шыльда. Замест герба «Пагоня» цяпер выгравіяваны партрэт паэта. Заменены і фрагмэнт верша.
У Віцебску адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 460-годзьдзю канцлера ВКЛ Льва Сапегі — знакамітага земляка, ураджэнца мястэчка Астроўна Бешанковіцкага раёну.
На сайце Kickstarter.com да панядзелка працягваецца збор грошай на англамоўны турыстычны даведнік Minsk in Socks (Менск у шкарпэтках).
30 гадоў ад моманту заснаваньня адзначае калектыў, зь якім найперш асацыюецца беларуская мэтал-сцэна. На мяжы 1980–90-х «Тарнада» на чале з харызматычным Андрэем Піпко, больш вядомым мэляманам пад мянушкай Ангус, зьбірала поўныя залі «валасацікаў» і мела ўсе шанцы стаць у адзін шэраг з самымі культавымі тагачаснымі камандамі. Прынамсі, пачатак быў шматабяцальны.
Загрузіць яшчэ