Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат прэміі «За свабоду думкі» стане вядомы 17 чэрвеня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На радзіме Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі на Вушаччыне 17 чэрвеня будзе названы ляўрэат прэміі «За свабоду думкі». Самага годнага вызначыць адмысловае журы, у склад якога ўваходзяць асобы, уганараваныя гэтым званьнем у мінулыя гады.

Прэмія існуе ад 2008 году, пераможцы традыцыйна абвяшчаюцца напярэдадні дня народзінаў славутага пісьменьніка. 19 чэрвеня Васілю Быкаву споўнілася б 93 гады.

Ляўрэатамі ў розны час станавіліся паэты Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, літаратары і палітыкі Ўладзімер Някляеў і Павал Севярынец, краязнаўцы Ада Райчонак і Алесь Белакоз, мастакі Алесь Пушкін і Алесь Марачкін, музыкі і выканаўцы Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч, пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Летась быў уганараваны рэжысэр Валеры Мазынскі.

У лік намінантаў трапляюць перадусім асобы, якія найбольш яскрава праявілі сябе ў грамадзкай, прафэсійнай альбо творчай дзейнасьці на карысьць Беларусі і свабоды.

Як і ў мінулыя гады, сёлетнія ўрачыстасьці на радзіме Васіля Быкава ладзяць віцебская абласная філія Таварыства беларускай мовы і рух «За свабоду».

Паводле традыцыі, пераможца атрымлівае памятны дыплём і скульптуру аўтарства вядомага менскага майстра Віктара Копача.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG