4 чэрвеня ў Гайнаўцы на Падляшшы пройдзе Беларускі этнаграфічны фэст «Культура на сходах музэю».
Выстава «Айчына сьветлая мая» будзе праходзіць з 7 да 18 чэрвеня ў менскім Палацы мастацтва.
Удзельніцы перадачы «Толькі жанчыны» — іншаземкі, якія дасканала вывучылі беларускую мову і гавораць ёю ў штодзённым жыцьці.
«У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца карпарацыя „Непагасны сьвет“. Сваёй эмблемай яна выбірае „Чорны квадрат“ і мае мэтай прынесьці шчасьце ўсяму чалавецтву».
Абвешчаны прыём заявак на Прэмію імя Карласа Шэрмана. Узнагарода будзе ўручаная перакладчыкам за найлепшую мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў папяровым або электронным варыянце цягам 2016 г.
Беларускі музыка Алег Хаменка назваў запрашэньне расейскіх музыкаў на Дзень Незалежнасьці ў Магілёве нонсэнсам.
Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 сацыяльных інавацый Фінляндыі» з удзелам яе ўкладальніка Ілкі Тайпале і пасла Фінляндыі ў Менску Крыстара Мікельсана.
Беларускамоўны тэлеканал «Белсат», які вяшчае з Польшчы за грошы польскага ўраду, зьбіраецца адкрыць расейскамоўную праграму, каб змагацца з прапагандай і знайсьці дадатковае фінансаваньне.
Сёньня ў галерэі Беларускага саюзу дызайнэраў будзе прэзэнтаваная кніга Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Шматгадовая дасьледчыцкая праца рэалізаваная ў рамках міжнароднага праекту па разьвіцьці культурнай спадчыны CHOICE.
29 траўня ў інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч адбылася сустрэча з расейскім пісьменьнікам, адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сацарту Уладзімірам Сарокіным.
29 траўня ў менскай культурнай прасторы «Тартак» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня маладых журналістаў — пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля.
У інтэлектуальным клюбе нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч праходзіць сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць». Суразмоўцаа Сарокіна ў абмеркаваньні — беларускі культуроляг Аляксей Братачкін.
28 траўня ў Менску з адзіным канцэртам выступіў заснавальнік і лідэр папулярнага ў 1990-х рок-гурту Rouble Zone Алег «Джагер» Мінакоў.
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заснавала прэмію імя Міхася Ткачова.
Упершыню за 5 гадоў існаваньня беларускай музычнай прэміі Rock-profi 4 з 6 узнагародаў атрымаў адзін і той жа гурт. «Петля пристрастия» была названая «Артыстам году», атрымала ўзнагароды за найлепшы альбом, найлепшую песьню і найлепшы запіс.
Раман «Возера радасьці» беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст расейскай літаратурнай прэміі «Ясная паляна», што прысуджае Музэй-сядзіба Льва Талстога і кампанія Samsung.
Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч упершыню ў жыцьці наведаў Кіеў і ў інтэрвію Свабодзе параўнаў яго зь Менскам, а беларусаў — з украінцамі.
Сустрэча пройдзе ў панядзелак, 29 траўня. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю.
У нядзелю ўвечары, 28 траўня, у Канах былі абвешчаныя пераможцы 70-га кінафэстывалю.
Мерапрыемства, запачаткаванае землякамі ў гонар беларускага, сусьветна вядомага вучонага-батаніка Ўладзімера Адамава, ператварылася ў цэлы фэстываль пазнавальных і забаўляльных імпрэзаў.
«Ідыёцкія гісторыі пра дэгенэратаў, калхазанаў і духоўных настаўнікаў». Кнігу для чытачоў узросту 18+ прэзэнтавалі ў Гомлі.
Фільм «Цесната» расейскага рэжысэра Кантэміра Балагова, прадстаўлены на Канскім кінафэстывалі ў праграме «Асаблівы погляд», уганараваны прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI). Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».
У Магілёве на месцы ўзьвядзеньня Пакроўскай царквы знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Фрагмэнты частак шкілету раскіданыя па пэрымэтры катлавану, выкапанага пад фундамэнт сьвятыні. Судмэдэкспэртамі сабраныя пад два дзясяткі костак.
У рамках праграмы «Польская дапамога» амбасада Рэспублікі Польшчы ў Менску ажыцьцявіла праект па аднаўленьні традыцыяў ветразевага спорту на Браслаўскіх азёрах.
10 год працы, больш за 300 кніг, больш за 150 аўтараў. Выдавец, пісьменьнік і мастак Зьміцер Вішнёў жыве кнігавыданьнем, хоць марыць больш часу прысьвячаць асабістай карʼеры літаратара.
Колькі гадоў самай старажытнай беларускай кнізе? З чаго вырабляўся атрамант, які ня выцьвіў за 700 гадоў? Чаму не сустракаюцца выданьні Скарыны ў кнігазборах беларускіх магнатаў? Госьцем перадачы — беларускі кнігазнавец з Санкт-Пецярбургу Мікола Нікалаеў.
Пад Магілёвам у пасёлку Малая Бароўка адкрылі памятны знак Максіму Багдановічу. Вялікі камень з шыльдаю і высечаным на ёй фрагмэнтам верша «Пагоня» усталявалі на вуліцы імя Багдановіча. Грошы на выраб памятнага знаку тутэйшыя зьбіралі талакой.
У Тбілісі адкрылася выстава сучаснага беларускага мастацтва. Мастак Міхаіл Гулін, куратар выставы «Прастора дыфузіі», расказаў Свабодзе, чаму яна немагчымая ў Беларусі.
Да гаспадара аграсядзібы «Гасьціна», у якой 27 траўня заплянаваныя творчая сустрэча і канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча, прыехалі чатыры маёры зь Лідзкага РАУС.
Зь ініцыятывы актывістаў беларускага клюбу «Крывічы» 27 траўня ў расейскім Іркуцку пройдзе трэці міжнародны фэстываль «Беларускі кірмаш-2017».
На вечарыне памяці Максіма Багдановіча ў Гомлі гучалі вершы паэта на беларускай, украінскай і латыскай мовах.
Праз паўгоду пасьля афіцыйнага адкрыцьця грэка-каталіцкая царква беларускай супольнасьці ў Лёндане працягвае атрымліваць узнагароды на брытанскіх і замежных конкурсах.
25 траўня 2017 года ў Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі адкрылася выстава «Рабінская дынастыя Мэдалье», прысьвечаная гісторыі сямʼі Шмэра-Лэйба Мэдалье (1872–1938), духоўнага лідэра габрэяў Віцебску, галоўнага рабіна Масквы і Савецкага Саюзу.
100-годзьдзе з дня сьмерці Максіма Багдановіча адзначылі мітынгам-рэквіемам у Ялце 25 траўня. На магіле паэта сабралася каля паўсотні чалавек.
Вынікаў конкурсу на эскіз мэмарыялу пакуль няма, але людзям ужо прапаноўваюць пераводзіць сродкі на спэцыяльны рахунак.
100-годзьдзе з дня сьмерці Максіма Багдановіча ў Ялце адзначыць Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Крыму. 25 траўня а 12-00 на магіле паэта адбудзецца мітынг-рэквіем і афіцыйнае ўскладаньне кветак.
25 траўня спаўняецца 100 гадоў з дня сьмерці Максіма Багдановіча. Выбітны беларускі паэт памёр у 25 гадоў ад сухотаў далёка ад Радзімы — у Ялце, куды ён паехаў у лютым 1917 году. Пахавалі яго ў Крыме, на ялцінскіх гарадзкіх могілках. Літаратар, праваабаронца Алесь Бяляцкі з 1989 па 1998 гады быў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. Ён кажа, што ідэя пераносу праху Максіма Багдановіча існуе з 1920-х гадоў.
У Магілёве мастацкі музэй імя Паўла Масьленікава зладзіў вечарыну ў памяць пра клясыка беларускай культуры Максіма Багдановіча.
Прафэсар Ейльскага ўнівэрсытэту расказвае пра сваю новую кнігу з парадамі, як супрацьстаяць тыраніі. «Праўда ў вельмі нявыгадным становішчы. Як і свабода. Як і адказнасьць. Як і любоў... Але мы для таго й жывем, каб змагацца за добрыя і складаныя справы», — кажа Тымаці Снайдэр.
У перадачы «Толькі жанчыны» абмяркоўваем, ці існуе жаночая літаратура, ці ёсьць гендэрныя адметнасьці ў творчасьці і ці адрозьніваецца шлях жанчыны і мужчыны ў беларускай літаратуры.
У Менску акрылася працу пэрсанальная выстава вядомага беларускага мастака, да нядаўняга часу кіраўніка творчай суполкі «Пагоня» Генадзя Драздова. Два дзясяткі работ, выстаўленых у сталічнай галерэі «БелАрт», аб’яднаныя пад агульнай назвай «Міратачэньне».
У пазаконкурснай праграме Канскага фэстывалю «Двухтыднёвік рэжысэраў» адбылася прэм’ера новай карціны літоўскага рэжысэра Шарунаса Бартаса «Іней». Большая частка фільму зьнятая на Ўкраіне, экспэдыцыя працягвалася тры месяцы.
У жніўні 2015-га году на трансфарматарнай будцы ў мікрараёне Білева зьявіўся партрэт мастака і кампазыцыя паводле ягоных твораў. Гэткім чынам заснавальніка супрэматызму ўшанавалі мастакі-графіцісты з каманды «143» — Кірыл Дземчаў, Антон Лявадній і Паліна Балашова.
На афіцыйным сайце «Архівы Беларусі» — інфармацыйным рэсурсе органаў архіўнай справы і справаводзтва і сыстэмы дзяржаўных архіўных устаноў Беларусі — зьявілася пошукавая сыстэма «Дапаможнік». Яна дапамагае шукаць продкаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.
Таварыства беларускай мовы напісала ліст у Адміністрацыю прэзыдэнта, каб тая зьвярнула ўвагу на сытуацыю зь вясковымі музэямі.
Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі «вяртаецца з эміграцыі» на тры дні ў траўні.
Беларусь і Ватыкан працягнуць супрацоўнічаць у галіне культуры.
Радыёвядоўца Канстанцін Каверын выклікаў сёньня гарачую дыскусію ў сацыяльных сетках сваім допісам пра беларускую мову.
Альгерд Бахарэвіч, Сяргей Харэўскі, Дзьмітры Плакс, Адам Глобус, Віржыні Шыманец, Тацяна Бембель, Сьвятлана Каткова — вось толькі некалькі імёнаў новага выпуску «Монолога».
Былы полацкі грэка-каталіцкі сьвятар, япіскап Бэнэдыкт Алексійчук прызначаны кіраўніком найвялікшай у сьвеце каталіцкай япархіі ў Чыкага. З нагоды прызначэньня япіскап даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ