Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія рэстаўратары будуць праходзіць практыку ў майстэрнях Ватыканскіх музэяў


Дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята ў Ватыкане
Дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята ў Ватыкане

Беларусь і Ватыкан працягнуць супрацоўнічаць у галіне культуры. Як паведамляе Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, 22 траўня дэлегацыя зь Беларусі ўручыла ўзнагароды і граматы супрацоўнікам музэяў апостальскай сталіцы ў якасьці падзякі за арганізацыю леташняй выставы «Іканапіс Беларусі XVII-XХІ cтагодзьдзяў».

«Мы дамовіліся, што налета нашы італьянскія калегі прымуць удзел у выставе сучасных іканапісцаў, на якой будзе прадстаўлены больш за дзясятак эўрапейскіх краінаў, — сказаў падчас цырымоніі генэральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі Ўладзімер Пракапцоў. — Таксама мы правялі перамовы наконт таго, каб у 2019 годзе правесьці выставу абразоў з калекцыі Ватыканскіх музэяў у межах сьвяткаваньня 80-годзьдзя нашага музэю. Нашы рэстаўратары будуць штогод праходзіць практыку ў майстэрнях Ватыканскіх музэяў і, самае галоўнае, мы дамовіліся пра нашы далейшыя кантакты з Барбарай Ятай, што яна будзе спрыяць беларускім навукоўцам у пошуку магчымых дакумэнтаў, зьвязаных зь імем Францішка Скарыны, якія могуць захоўвацца ў музэях Ватыкану».

Дырэктарка Ватыканскіх музэяў Барбара Ята расказала, што знаёмая са славянскімі абразамі з самага дзяцінства. Яе маці мае расейскія карані, сама яна займаецца іканапісам і таму была запрошаная выставіць свае творы ў Менску. На думку спадарыні Яты, супрацоўніцтва ў сфэры мастацтва чарговы раз дэманструе, наколькі блізкімі ёсьць культуры эўрапейскіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG