Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэат перакладчыцкай прэміі Шэрмана сёлета атрымае чэк на суму $2000


Абвешчаны прыём заявак на Прэмію імя Карласа Шэрмана. Узнагарода будзе ўручаная перакладчыкам за найлепшую мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў папяровым або электронным варыянце цягам 2016 г.

Пераможца атрымае ад Дабрачыннага фонду «Вяртаньне» чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 — 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікі прэміі — Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны дабрачынны Фонд «Вяртанне».

Першым пераможцам прэміі летась стаў перакладчык фінскага эпасу «Калевала» Якуб Лапатка.

Склад журы прэміі будзе абвешчаны пазьней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG