Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыял-дэмакраты заснавалі прэмію імя Ткачова для гісторыкаў


Міхась Ткачоў, архіўнае фота

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) заснавала прэмію імя Міхася Ткачова.

Прэмія будзе прысуджацца раз на год напярэдадні дня народзінаў Ткачова (10 сакавіка) за найлепшую навуковую працу ў галіне гісторыі беларускага сацыялістычнага руху і беларускай дзяржаўнасьці, гісторыі выдатных дзеячоў сацыялістычнага руху.

Памер прэміі будзе роўным 25 штогадовым унёскам партыі.

Імёны Свабоды: Міхась Ткачоў

Міхась Ткачоў — выдатны беларускі археоляг, гісторык і грамадзкі дзяяч, прафэсар, аўтар кніг «Абарончыя збудаваньні зямель Беларусі», «Замкі Беларусі», «Замкі і людзі» ды іншых, галоўны рэдактар «Беларускай энцыкляпэдыі». Стваральнік гісторыка-культурнага клюбу «Паходня». Браў удзел у стварэньні «Мартыралёгу Беларусі» (таварыства памяці ахвяраў камунізму), уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, быў намесьнікам старшыні Сойму БНФ, а ў 1991 годзе ініцыяваў аднаўленьне сацыял-дэмакратычнай партыі ў Беларусі — ад сакавіка 1991 году быў старшынём Цэнтральнай рады БСДГ. Памёр у 1992 годзе ва ўзросьце 50 гадоў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG