20 траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня паэта Язэпа Пушчы (Плашчынскага). Яго эмацыйна-яркая, парадаксальная, сьмелая па сваіх пачуцьцях і думках паэзія натхняла, раздражняла, злавала, прыводзіла ў захапленьне. Легендарны вершаваны цыкль «Лісты да сабакі» выклікаў крытычныя войны. Калі паэт апынуўся ў сталінскім зьняволеньні, то самым ганебным лічыў абгаворваць сваіх сяброў.