Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія і ўкраінскія навукоўцы дасьледуюць ролю мовы як захавальніцы нацыянальнай ідэнтычнасьці


Нацыянальная бібліятэка, Фота ©Shutterstock

25 траўня ў Менску адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мова як фактар захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці: беларуска-ўкраінскі кантэкст».

Сярод удзельнікаў —

  • дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім,
  • намесьнік дырэктара Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандар Лукашанец,
  • намесьнік дырэктара Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа Сяргей Гаранін,
  • дэкан факультэту філялёгіі і журналістыкі Ўсходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту імя Лесі Ўкраінкі Юры Громык,
  • дырэктарка Міжнароднага інстытуту адукацыі, культуры і сувязяў з дыяспарай нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка» Ірына Ключкоўская,
  • кіраўнік украінскай навукова-пэдагагічнай суполкі «Берагіня» Віктар Місіюк,
  • шэраг навукоўцаў і экспэртаў з Украіны і Беларусі.

У працы канфэрэнцыі возьмуць удзел амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Канфэрэнцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня славянскай пісьменнасьці. Перадусім размова пойдзе пра захаваньне і разьвіцьцё нацыянальных моваў як аднаго з асноўных складнікаў культурнай памяці, пра агульныя беларуска-ўкраінскія моўныя карані, пэрспэктывы і цяжкасьці вывучэньня беларускай і ўкраінскай моваў. У рамках адзначэньня 500-годзьдзя беларускага кнігадрукаваньня будуць адзначаныя беларуска-ўкраінскія кніжныя сувязі.

Канфэрэнцыя пройдзе ў залі адукацыйных тэхналёгій Нацыянальнай бібліятэкі. Арганізатары — амбасада Ўкраіны ў Беларусі, Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 10:00.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG