Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зьнішчылі графіці-партрэт Казіміра Малевіча


Малюнак, якога больш няма

У жніўні 2015-га году на трансфарматарнай будцы ў мікрараёне Білева зьявіўся партрэт мастака і кампазыцыя паводле ягоных твораў. Гэткім чынам заснавальніка супрэматызму ўшанавалі мастакі-графіцісты з каманды «143» — Кірыл Дземчаў, Антон Лявадній і Паліна Балашова.

Эскіз малюнку Эль Лісіцкага на будынку па вуліцы Талстога
Эскіз малюнку Эль Лісіцкага на будынку па вуліцы Талстога

Гэта была ўжо трэцяя праца маладых мастакоў у суаўтарстве са Сьцяпанавм Драздовым і Ігарам Сідаравым, прысьвечаная супрэматыстам Казіміру Малевічу і Эль Лісіцкаму.

Два гады таму студэнты мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Машэрава хацелі, каб у горадзе засталася памяць пра аўтара славутага «Чорнага квадрата». Выява з партрэтам аўтара гэтага твора сустракала падарожнікаў якраз на ўезьдзе ў Віцебск.

Але днямі трансфарматарную падстанцыю з малюнкам рэканструявалі — зрабілі новы дах. І перафарбавалі ў жоўты колер, зьнішчыўшы працу маладых мастакоў. Рэстаўрацыі супрэматычная кампазыцыя не падлягае. Як патлумачылі мясцовым жыхарам - малюнак ня будзе адноўлены.

Абноўленая трансфарматарная падстанцыя
Абноўленая трансфарматарная падстанцыя

Многія пра гэта шкадуюць. Тым болей, што сёлета ў Віцебску шмат гаварылася пра неабходнасьць захадаў дзеля папулярызацыі творчай спадчыны мастакоў, якія праславілі гэты горад на ўвесь сьвет. Да прыкладу, быў праведзены конкурс праектаў абсталяваньня дзіцячых пляцовак паводле ідэй супрэматызму, заплянавана адкрыцьцё Музэя віцебскай мастацкай вучэльні, дзе выкладалі Казімір Малевіч і Марк Шагал.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG