Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ялце на магіле Багдановіча гучалі вершы на беларускай і ўкраінскай мовах


Магіла паэта Максіма Багдановіча ў Ялце

100-годзьдзе з дня сьмерці Максіма Багдановіча адзначылі мітынгам-рэквіемам у Ялце 25 траўня. На магіле паэта сабралася каля паўсотні чалавек.

Афіцыйную імпрэзу зладзіла Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Крыму. Прысутнічалі беларускі ксёндз Даніла Сваяк, які цяпер служыць у Сімфэропалі, і крымская беларускамоўная пісьменьніца Аліса Бізяева.

Выступіў Пётар Якубук, мастак, ювэлір, старшыня беларускага таварыства Ялты. Ён адзначыў, як шмат у Крыме людзей беларускага паходжаньня:

«У нас можна рабіць сэкцыю беларускіх мастакоў».

Віталь Бартосаў, Сяргей Кандыбовіч, Раман Чагрынец — людзі, якія рэпрэзэнтуюць культурную аўтаномію беларусаў Крыму.

«Сьветлы ж сьлед будзе вечна жывым», — гэтыя радкі падхапілі некалькі прысутных.

Юры Касмынін: «У кожнага народу ёсьць чалавек, які ёсьць увасабленьнем народнай памяці. І гэты чалавек — Максім Багдановіч».

Кіраўніца этнаграфічнага музэю ў Алушце Людміла Анішчанка прачытала па-ўкраінску свой верш, прысьвечаны Максіму Багдановічу.

Даніла Сваяк
Даніла Сваяк

Даніла Сваяк, беларускі ксёндз-пробашч каталіцкай парафіі Сімфэропаля:

«Мова для людзей, якія жывуць далёка ад радзімы, гэта сувязь са сваімі каранямі. Багдановіч лічыў мову скрыпкай беларускай. Але тут сабраліся людзі пад сьцягамі, пад якімі Багдановіч не паміраў».

Крым міжнародна прызнаны акупаванай Расеяй тэрыторыяй Украіны.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG