Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 100-годзьдзе з дня сьмерці Максіма Багдановіча


Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Дата дня

25 траўня 1917 году памёр ад сухотаў беларускі паэт Максім Багдановіч. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

Афіша

25 траўня 2017 году Літаратурны музэй Максіма Багдановіча і аматары творчасьці паэта запрашаюць узяць удзел у імпрэзах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

А 13 гадзіне — ускладаньне кветак да помніка Максіму Багдановічу (Менск, вул. Максіма Багдановіча, сквэр каля Тэатру опэры і балету).

Там жа аматары творчасьці Багдановіча абяцаюць зладзіць літаратурныя чытаньні — будуць дэклямаваць вершы паэта ў перакладзе на некалькі моў.

У 14:30 адбудзецца памінальная служба ў саборы Сьвятых Пятра і Паўла (Менск, Няміга, 4).

А 18 гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча (Менск, вул. Максіма Багдановіча, 7а) пачнецца літаратурна-музычная вечарына «Сьветлы сьлед...». Выступяць гурт «Нельга забыць» (з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і народны тэатар «Жывое слова».

Таксама ў гэты дзень

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім створаны Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, доктар тэхнічных навук.

1905 — Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1937 — Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938 — Уладзімер Карызна, беларускі паэт.

У памяці

1926 — памёр Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.

1970 — памёр Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

1987 — памёр Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2007 — памёр Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG