Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаныя ляўрэаты журналісцкай прэміі імя Аляксея Караля


Удзельнікі цырымоніі ўганараваньня ляўрэатаў конкурсу
Удзельнікі цырымоніі ўганараваньня ляўрэатаў конкурсу

29 траўня ў менскай культурнай прасторы «Тартак» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня маладых журналістаў — пераможцаў конкурсу імя Аляксея Караля.

Творчасьць прэтэндэнтаў ацэньвалася ў трох намінацыях:

• найлепшы грамадзка-палітычны матэрыял

• найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял

• найлепшы культурна-гістарычны матэрыял.

Пераможцамі вызначаныя:

1-я намінацыя

Алесь Кіркевіч пра справу мытніка-патрыёта Юркойця

Алесь Кіркевіч
Алесь Кіркевіч

Мікалай Дзядок пра дармаедзкія пратэсты

За Мікалая Дзядка прэмію атрымала яго маці Валянціна
За Мікалая Дзядка прэмію атрымала яго маці Валянціна

2-я намінацыя

Вікторыя Чаплева пра чарнобыльскую зону

Вікторыя Чаплева
Вікторыя Чаплева

Уладзіслаў Рубанаў пра сындром Даўна

Уладзіслаў Рубанаў
Уладзіслаў Рубанаў

3-я намінацыя

Алена Ляшкевіч пра засьцянковую Атлянтыду Флярыяна Чарнышэвіча.

Алена Ляшкевіч
Алена Ляшкевіч

Дыяна Пінчук пра вогненную вёску Алеся Адамовіча.

Дыяна Пінчук
Дыяна Пінчук

Прэміі ўручаліся ўпершыню, у дзень нараджэньня Аляксея Караля. Ініцыятаркай уганараваньня маладых журналістаў стала ягоная дачка Ірына Віданава.

Ірына Віданава
Ірына Віданава

Прэмія была заснаваная на знак павагі і пашаны да галоўнага рэдактара газэты «Новы час» Аляксея Караля, які памёр некалькі гадоў таму ад цяжкой хваробы.

Як падкрэсьлілі арганізатары, спадар Аляксей заўсёды падтрымліваў маладых журналістаў, верыў у здольнасьці людзей, якія прыходзілі супрацоўнічаць з рэдакцыяй «Згоды», а пазьней — «Новага часу». Цяперашняе кіраўніцтва спадзяецца, што сёлетнія ляўрэаты працягнуць супрацоўніцтва з выданьнем.

Галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб
Галоўная рэдактарка газэты «Новы час» Аксана Колб

Усе конкурсныя працы, якія прайшлі папярэдні адбор у рэдакцыі «Новага часу», зьявіліся ў адмысловым разьдзеле конкурсу на сайце выданьня, некаторыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG