Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва «Валадаркі» адмовілася ад падарунку беларускіх пісьменьнікаў


СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага

Начальнік СІЗА № 1 гораду Менску Вікенці Варыкаш адказаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, што бібліятэка гэтай пэнітэнцыярнай установы ня мае патрэбы ў папаўненьні новымі кнігамі.

«Фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забясьпечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбы ў папаўненьні», — гаворыцца ў лісьце.

Напрыканцы красавіка СБП зьвярнуўся да начальніка СІЗА № 1 і ў КДБ Беларусі з прапановай перадаць шэраг кніг у турэмныя бібліятэкі.

У лісьце, які падпісаў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч, гаварылася, што Саюз беларускіх пісьменьнікаў прапануе ў межах «дабрачыннай дзейнасьці па распаўсюдзе айчыннай кнігі, прапагандзе чытаньня на беларускай мове... перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і клясыка, і творы сучасных беларускіх пісьменьнікаў».

Арганізацыя гатовая была забясьпечыць дастаўку кніг да сьледчага ізалятара.

Ініцыятыва пісьменьнікаў выкліканая тым, што ў лістах фігурантаў «справы патрыётаў», якія трапляюць у СМІ, ня раз сустракаецца пажаданьне мець больш кніг для чытаньня, найперш мастацкай літаратуры на беларускай мове.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG