25 траўня спаўняецца 100 гадоў з дня сьмерці Максіма Багдановіча. Выбітны беларускі паэт памёр у 25 гадоў ад сухотаў далёка ад Радзімы — у Ялце, куды ён паехаў у лютым 1917 году. Пахавалі яго ў Крыме, на ялцінскіх гарадзкіх могілках. Літаратар, праваабаронца Алесь Бяляцкі з 1989 па 1998 гады быў дырэктарам Літаратурнага музэю Максіма Багдановіча. Ён кажа, што ідэя пераносу праху Максіма Багдановіча існуе з 1920-х гадоў.