Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Адумайцеся, адмяніце канцэрт расейскіх сьпевакоў», — зварот да чыноўнікаў


Ігар Барысаў
Ігар Барысаў

Жыхар Магілёва, першы намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Ігар Барысаў патрабуе, каб магілёўскія ўлады адмовіліся ад канцэрту расейскіх сьпевакоў Алега Газманава, Льва Лешчанкі ды Аляксея Верабʼёва, а запрасілі айчынных зорак эстрады. Зэканомленыя сродкі партыец раіць чыноўнікам пусьціць на вырашэньне сацыяльных праблемаў гораду.

Сацыял-дэмакрат лічыць, што службоўцаў, якія «дапусьцілі перавышэньне бюджэту, а таксама выявілі ідэалягічную недальнабачнасьць, запрасіўшы чужаземных сьпевакоў, якія выконваюць патрыятычныя песьні суседняй дзяржавы», варта прыцягнуць да адказнасьці.

За выступ на канцэрце, прымеркаваным да афіцыйнага Дня незалежнасьці, расейскім сьпевакам з абласнога бюджэту выдзелена 156 600 рублёў (больш за 84 тысячы даляраў).

«Гэты канцэрт — як баляваньне падчас чумы. У гораду грошай няма, а яны шоў робяць. Мяркую, яшчэ і ў разы пераплачваюць расейскім выканаўцам. У нас столькі сацыяльнай інфраструктуры, куды трэба грошы ўкладаць, а не выкідаць іх у паветра, — казаў ён. — Мы маем і сваіх ня горшых выканаўцаў. Вось іх і варта запрашаць. А каб не было пытаньня — каго запрасіць, папытайце ў людзей, што ім трэба, у моладзі папытайце, і атрымаеце зусім іншы вынік».

Дырэктар абласной філярмоніі Дзяніс Шаблінскі ў гутарцы з карэспандэнтам Свабоды сказаў, што выбіралі сьпевакоў зыходзячы зь фінансавых магчымасьцяў абласнога бюджэту і ўмоваў тэндэру. Паводле суразмоўцы, у папярэднім сьпісе быў дзясятак артыстаў.

На пытаньне, чаму выбралі Лешчанку, Газманава і Верабʼёва, творчасьць якіх не зьвязаная зь беларускай дзяржаўнасьцю, суразмоўца адказаў, што ніхто лепей за Лешчанку ня выканае песьню «День Победы», і дадаў: «А чаму летась быў запрошаны на канцэрт Ёсіф Кабзон?»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG