Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канскі фэстываль: уручаныя прызы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы


Госьці фэстывалю
Госьці фэстывалю

Фільм «Цесната» расейскага рэжысэра Кантэміра Балагова, прадстаўлены на Канскім кінафэстывалі ў праграме «Асаблівы погляд», уганараваны прызам Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы (FIPRESCI). Пра гэта паведаміў «Інтэрфакс».

Дзеяньне карціны адбываецца ў 1998 годзе ў Нальчыку. У фільме распавядаецца пра жыцьцё габрэйскай сям’і ў Кабардына-Балкарыі. Малодшага сына і яго нявесту выкрадаюць мясцовыя бандыты, што становіцца галоўным сюжэтным паваротам.

Журы FIPRESCI адзначыла фільм «120 удараў у хвіліну» францускага рэжысэра Рабэна Кампіё і кінастужку «Фабрыка нічога» рэжысэра Пэдра Піню з Партугаліі.

У нядзелю 28 траўня стануць вядомыя пераможцы асноўнага конкурсу Канскага кінафэстывалю. Крытыкі адзначаюць сярод галоўных прэтэндэнтаў на ўзнагароды мастацкі фільм расейскага рэжысэра Андрэя Зьвягінцава «Нелюбоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG