Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут гісторыі выдасьць зборнік дакумэнтаў аб Курапатах


Акадэмія навук, фота ©Shutterstock

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтуе і выдасьць зборнік дакумэнтаў аб сталінскіх рэпрэсіях і расстрэлах ва ўрочышчы Курапаты.

Пра гэта сказаў на круглым стале ў БДУ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, паведамляе TUT.BY.

«Ёсьць даручэньне, будзем рыхтаваць матэрыялы. Гэта будзе зборнік па курапацкай тэме. Усё будзе падрыхтавана, абʼектыўна, каб не было інсынуацыяў. На гэтую тэму будзе круглы стол, але пакуль канкрэтных рэчаў няма — давайце ня будзем дэталізаваць, — сказаў Ігар Марзалюк.

Дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч пацьвердзіў, што ёсьць такое даручэньне.

Аднак ніякіх падрабязнасьцяў у Інстытуце гісторыі пакуль не падаюць.

«У нас такой інфармацыі яшчэ няма, таму нічога дакладна адказаць на гэтае пытаньне не магу. Дакладнай інфармацыяй валодае толькі дырэктар інстытуту», — сказаў карэспандэнту Свабоды вучоны сакратар інстытуту Андрэй Салаўянаў.

XS
SM
MD
LG