Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Этнафэст на польска-беларускім памежжы 


Ілюстрацыйнае фота

4 чэрвеня ў Гайнаўцы на Падляшшы пройдзе Беларускі этнаграфічны фэст «Культура на сходах музэю».

Як паведамляюць арганізатары, шэраг этнаграфічных майстар-клясаў і забаўляльных дзеяў адбудзецца на адкрытай пляцоўцы музэю і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы (Падляскае ваяводзтва).

Наведнікі фэсту змогуць даведацца пра традыцыйныя рамёствы і паспрабаваць асвоіць іх на практыцы. Будуць імправізаваныя заняткі ткацтвам на кроснах, вырабам посуду на ганчарным крузе, пляценьнем з саломы, разьбою па дрэве. На музэйным пляцы будуць працаваць крамы з сувэнірамі, беларускай літаратурай ды інш.

Можна будзе і паспытаць папулярных сялянскіх страваў з бульбы ды мяса.

У музычнай частцы імпрэзы выступяць дзіцячыя калектывы «Калебка» і «Сундучок», а таксама мясцовыя гурты Axel, Progres, Metro, Dawid Szymczuk Band. У якасьці адмысловага госьця запрошаны папулярны менскі фолк-рок гурт Re1ikt.

XS
SM
MD
LG