Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі пісьменьнік Давід Гросман атрымаў «міжнароднага букера»


Ізраільскі пісьменьнік Давід Гросман атрымаў сёлетнюю Міжнародную Букераўскую прэміі за раман «Конь уваходзіць у бар».

Давід Гросман. Фота: Claude Truong-Ngoc
Давід Гросман. Фота: Claude Truong-Ngoc

У кнізе распавядаецца пра вечар з жыцьця актора-коміка, які выступае на сцэне ў невялікім ізраільскім гарадку. Аднойчы замест звычайнага камэдыйнага шоў публіка становіцца сьведкам пэрсанальнай драмы актора. Комік перад публікай «агаляе рану, зь якою ён жыў на працягу многіх гадоў: фатальны і жудасны выбар, які ён павінен быў зрабіць паміж дзьвюма самымі дарагімі для яго асобамі», паведамляецца на сайце прэміі.

Раман напісаны на іўрыце і перакладзены на ангельскую мову Джэсікай Коэн. Публікацыя кнігі на ангельскай — адна з абавязковых умоваў прысуджэньня прэміі. Прызавы фонд складае 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Аўтар і перакладчык дзеляць ўзнагароду напалову.

На Букеровскую прэмію ў гэтым годзе былі намінаваныя 126 аўтараў.

Давід Гросман (нар. у Ерусаліме ў 1954) — аўтар дзясятка раманаў і кнігаў аповесьцяў, ляўрэат шматлікіх ізраільскіх і міжнародных літаратурных прэмій. Вядомы таксама сваімі левымі палітычнымі поглядамі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG