Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве памёр актор Аляксей Баталаў


Аляксей Баталаў (крайні справа ў ніжнім шэрагу)
Аляксей Баталаў (крайні справа ў ніжнім шэрагу)

Народны артыст СССР Аляксей Баталаў памёр у Маскве ва ўзросьце 88 гадоў.

Пра гэта газэце «Комсомольская правда» паведаміў сябра актора Ўладзімір Іваноў. Паводле ягоных словаў, Баталаў памёр ноччу ў сьне ў адным з маскоўскіх шпіталяў, куды ён патрапіў у студзені 2017 зь пераломам шыйкі сьцягна.

Аляксей Баталаў зьняўся больш чым у 40 кінафільмах, сярод якіх былі такія клясычныя карціны савецкага кінэматографу, як «Ляцяць жураўлі» (1957), «Тры таўстуны» (1966, Баталаў быў таксама рэжысэрам гэтага фільму), «Бег» (1970), «Масква сьлязам ня верыць» (1979).

Аляксей Баталаў — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) і Дзяржаўнай прэміі Расеі (2005).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG