Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчаны конкурс на найлепшы эскіз помніка ў гонар слуцкіх паўстанцаў


Заяўкі маюць быць пададзеныя да 15 ліпеня, а конкурсныя працы да 14 лістапада сёлета. Пераможца конкурсу будзе ўзнагароджаны адмысловай прэміяй.

Як паведаміла ініцыятарка ўшанаваньня памяці герояў Слуцкага Збройнага Чыну і актывістка ініцыятывы «Дзея» Аліна Нагорная, Грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці слуцкіх герояў зацьвердзіў Палажэньне аб конкурсе эскізных праектаў. Мэта конкурсу — «стварэньне найбольш выразнага і сымбалічнага мастацкага адлюстраваньня гераічнага вобразу і подзьвігу герояў Слуцкага збройнага чыну».

Згодна з палажэньнем, удзельнікам конкурсу эскізных праектаў можа быць кожны творчы і неабыякавы грамадзянін, які шануе незалежнасьць, падтрымлівае ідэю ўшанаваньня памяці слуцкіх паўстанцаў і мае творчыя здольнасьці стварыць і падаць сваё бачаньне помніка.

Грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці слуцкіх паўстанцаў складаецца з 24 чалавек. Сярод іх вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы, гісторыкі, творцы і актывісты, у прыватнасьці Сьвятлана Алексіевіч, Алесь Пушкін, Адам Глобус, Максім Жбанкоў, Ніна Стужынская.

Першае пасяджэньне грамадзкага камітэту, на якім было распрацавана Палажэньне аб конкурсе, адбылося 7 чэрвеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG