На сайце Kickstarter.com да панядзелка працягваецца збор грошай на англамоўны турыстычны даведнік Minsk in Socks (Менск у шкарпэтках). Паводле аўтараў, даведнік мае паказаць сталіцу краіны, якая дагэтуль застаецца пераважна нераскрытай для англамоўнай публікі.
У дадатак да самога даведніка кожнаму пакупніку абяцаюць пару беларускіх шкарпэтак ручной вязкі — «Вы ня толькі атрымаеце усю неабходную інфармацыю для паездкі ў Менск, але таксама падтрымаеце занятасьць пажылых людзей і вашы зьмёрзлыя ногі ў халодныя зімовыя дні».
На момант публікацыі было сабрана 14,157 эўра зь неабходных 15 тысяч. Праект будзе фінансавацца толькі ў тым выпадку, калі цалкам атрымае патрэбную суму да раніцы панядзелка.