Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ваўкавыску зьявяцца шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц


У цэнтры Вайкавыску — помнік ваўку з гістарычнага гарадзкога герба.
У цэнтры Вайкавыску — помнік ваўку з гістарычнага гарадзкога герба.

Як паведамляецца на сайце гораду Ваўкавыску, на чарговай сэсіі раённага савету дэпутатаў 26 траўня разглядалі пытаньне аб ходзе выкананьня рашэньня райсавету ад 27 лютага 2017 году, у адпаведнасьці зь якім належыць устанавіць назвы асноўных вуліц Ваўкавыску з улікам гістарычных пэрыядаў.

Таксама плянуецца вызначыць некалькі будынкаў у гістарычным цэнтры гораду і ўдакладніць, якія аб’екты разьмяшчаліся ў гэтых будынках у розныя гістарычныя пэрыяды.

Ваўкавыскім камунальнікам загадана зрабіць шыльды з гістарычнымі назвамі вуліц Ваўкавыску. У пералік увайшлі дванаццаць вуліц: завулак і вуліца Карла Маркса, вуліцы Баграціёна, Дзяржынскага, Жолудзева, Чырвонаармейская, Кутузава, Леніна, Мядзведзева, Панковай, Перамогі і Савецкая. Тапанімічная камісія вызначыць вуліцы, на якіх будуць устаноўлены шыльды, і мову для напісаньня гістарычных назваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG