Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для Сьвятланы Алексіевіч завялі афіцыйную старонку на LiveJournal


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

У блогавым сэрвісе LiveJournal 1 чэрвеня зьявілася старонка беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Як кажа Свабодзе пісьменьніца, у адрозьненьне ад шэрагу фальшывых старонак, створаных ад яе імя, гэтая сапраўды зьвязаная зь ёй:

«Гэта добрая старонка, а ўсе астатнія акаўнты — хлусьня, фэйк. Гэта будзе такая афіцыйная старонка, якую мы вырашылі завесьці, каб неяк забіць усю тую брыдоту, што ўзьнікла. Паспрабуем!»

Алексіевіч сьмяецца: ужо сама ня ўпэўненая, ці пра тую старонку вядзецца гаворка, бо блытаецца ў фэйкавых старонках, якія паўзьнікалі за апошні час.

Але Алексіевіч вядзе старонку не сама — гэта робіць памочніца, якая жыве ў Бэрліне. Пісьменьніца ж кажа, што яна «не прыхільніца гэтага», таму і выбар у якасьці плятформы LiveJournal патлумачыць ня можа.

Некалі папулярная плятформа для блогаў, LiveJournal ужо працяглы час губляе папулярнасьць. Апошняя даступная статыстыка сайту датуецца 2013 годам — тады на сайце было 1,15 млн карыстальнікаў, актыўных цягам месяца. У 2007 годзе LiveJournal набыла расейская кампанія SUP Media, у 2016-м сэрвэры LiveJournal былі перанесеныя на тэрыторыю Расеі. У красавіку 2017 году LiveJournal радыкальна зьмяніў умовы карыстаньня: блогерам забаранілі публікаваць палітычную агітацыю, заводзіць дзёньнік ад імя іншай асобы і «ўводзіць карыстальнікаў у зман адносна сваёй асобы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG