Журналіст Беларускай рэдакцыі Польскага Радыё Аляксандр Папко пазнаў у відэарэпартажы БТ свайго саслужыўца Віктара Данілава. Імя затрыманага назваў дзяржаўны тэлеканал АНТ у сваім матэрыяле супраць колішняй арганізацыі «Белы легіён».
Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла, што падчас вобшуку ў 22-гадовай жыхаркі Мазыра праваахоўнікі канфіскавалі два пісталеты, гумовы нож, электрашокер і два газавыя балёнчыкі.
Каля будынка парлямэнту Вялікабрытаніі ў Лёндане адбылася страляніна. Паводле тэлеканалу Sky News, больш за 10 чалавек параненыя. Побач, на Вэстмінстэрскім мосьце, аўтамабіль наехаў на людзей, пацярпелі прынамсі пяць чалавек. Як паведамляе Associated Press, адна жанчына загінула.
Паводле жонкі затрыманага Зьмітра Дашкевіча Насты, Пальчэўскі разам зь яе мужам выконваў мантаж кухні ў адной з кватэраў у цэнтры гораду. Падчас затрыманьня Дашкевіча і Леўчанкі, Пальчэўскага ня было на месцы.
У Менску затрымалі аднаго зь лідэраў «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Наста.
Свабода зьвязалася з намесьніцай начальніка аддзелу адукацыі, спорту і турызму Ленінскага раёну гораду Бабруйску Аленай Мельнік. Пра затрыманьні яна даведалася ад нашай карэспандэнткі і была вельмі зьдзіўленая.
Афіцыйны прадстаўнік NATO, які пажадаў застацца ананімным, паведаміў у аўторак Свабодзе праз прэс-службу паўночнаатлянтычнага альянсу, што альянс не атрымаў ніякага запрашэньня для назіраньня за расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад 2017», якія заплянаваныя на верасень.
У Менску зьнік былы лідэр «Белага Легіёну» Міраслаў Лазоўскі. Як распавяла Свабодзе ягоная сяброўка Ніна Шыдлоўская, ягоны тэлефон не адказвае ад 19.00.
Намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Дзьмітрый Бягун затрыманы па падазрэньні ў атрыманьні хабару.
Беларускі бок прызнаў шэраг аргумэнтаў украінскіх уладаў наконт інцыдэнту з аўтамабілем, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», напісаў дарадца старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны пасьля інфармацыі беларускіх калегаў пра інцыдэнт з аўтамабілем, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», узмацніла кантроль на памежных пастах у кірунку Беларусі.
У Польшчы на чатыры гадоў зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Расеі асуджаны Станіслаў Ш.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заяўляюць, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», не перасякаў дзяржаўную мяжу Ўкраіны.
Пасьмяротны аналіз крыві паказаў, што Зыед Бэн Бэльгасэм, які напаў у суботу на вайскоўцаў у парыскім аэрапорце Арлі, перад гэтым ужываў алькаголь і наркотыкі.
Памежнікі спынілі спробу «прарыву» празь дзяржаўную мяжу Беларусі ў раёне прапускнога пункту «Аляксандраўка» з ужываньнем табэльнай зброі.
«Мы ўсе выдатна бачылі, якія прадметы былі канфіскаваныя ў гэтых грамадзян: і нажы, і кастэты, маскі...». На судах такога ня чулі, Генпракуратура пра такое ня мае зьвестак.
Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык быў затрыманы раніцай на выхадзе з дому. Цэлы дзень ён правёў у пастарунку, а заўтра яго будуць судзіць.
Аўганскі салдат адкрыў агонь па амэрыканскіх вайскоўцах на базе Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Аўганістане, тры чалавекі параненыя.
Ізраіль «неадкладна» зьнішчыць комплексы супрацьпаветранай абароны Сырыі, калі тыя зноў атакуюць ізраільскія самалёты, заявіў міністар абароны Ізраілю Авігдор Лібэрман.
Украінскія ўлады паведамілі, што на Данбасе прарасейскія сэпаратысты за суткі 85 разоў парушылі рэжым спыненьня агню.
Мужчына быў забіты сіламі бясьпекі ў парыскім аэрапорце «Арлі». Ён спрабаваў выхапіць зброю ў вайскоўца. З будынку аэрапорта часткова эвакуяваныя людзі. Пасажырам не дазвалялі сысьці з самалётаў, якія прыляцелі.
Выява сьцягу 132 асобнага батальёну канвойных войскаў НКВД зьмешчаная пад віншавальным зваротам на старонцы горадзенскай абласной міліцыі ў сацыяльнай сетцы «ЎКантакце».
Каля ўзьбярэжжа Емэну ў выніку абстрэлу зь верталёта неўстаноўленай прыналежнасьці судна з бежанцамі загінуў ня менш за 31 чалавек.
Намесьнік генэральнага пракурора на канфэрэнцыі ў Менску расказаў пра тое, як міліцыя ў Маладзечне патрабавала тлумачэньняў у 7-гадовага дзіцяці.
Паліцыянты затрымалі грамадзяніна Ўзбэкістану, які легальна знаходзіўся на тэрыторыі Расеі, і сапсавалі яму пашпарт непрыстойнымі надпісамі. Фота сапсаванага пашпарта апублікаваў у сваім Фэйсбуку муніцыпальны дэпутат пасёлка Шушары Арцемі Галіцын. Ён жа разам з пацярпелым мігрантам зьвярнуўся ў паліцыю са скаргай.
У францускім горадзе Грас (Grasse) невядомы адкрыў стральбу ў адным з гарадзкіх ліцэяў, некалькі чалавек параненыя. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, нападнік затрыманы, яшчэ аднаго шукае паліцыя. Ідзе расьсьледаваньне.
У офісе Міжнароднага валютнага фонду ў цэнтры Парыжу адбыўся выбух, адзін чалавек паранены. Паводле тэлеканалу BFM, выбухнула пасылка, якую даставілі ў офіс па пошце.
Шэф-рэдактар агенцтва Regnum Юрый Баранчык, затрыманы ў Маскве па запыце Беларусі, папрасіў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна даць яму палітычны прытулак у Расеі.
У Магілёве «Марш недармаедаў», які сабраў каля 500 чалавек, скончыўся затрыманьнямі. Паводле зьвестак праваабаронцаў зьняволена прынамсі дзевяць удзельнікаў акцыі пратэсту.
Міністэрства юстыцыі ЗША прадʼявіла абвінавачваньні расейцам ва ўзломе і хакерстве ў сувязі з рабаваньнем 500 мільёнаў акаўнтаў карыстальнікаў Yahoo у 2014 годзе.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў на сваім акаўнце ў Твітэры кадры са спробы затрыманьня анархістаў пасьля акцыі пратэсту ў Менску.
Палітычны аглядальнік Андрэй Паротнікаў пракамэнтаваў затрыманьне ў Маскве Юрыя Баранчыка, шэф-рэдактара парталу расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum.
Праваахоўнікі Беларусі затрымалі чатырох чалавек, якія скралі сумарна 8 млн эўра з банкаўскіх картак 130 тысяч чалавек у 29 розных краінах, перадае БелаПАН. У ліку затрыманых і кіраўнік злачыннай групоўкі.
Ягоную справу будуць разглядаць без вывучэньня доказаў і сьведак.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», Марыну Насенку затрымалі 14 сакавіка каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Чэскі журналіст, супрацоўнік газэты Hospodářské noviny Ондржэй Соўкуп прааналізаваў выстаўленую ў інтэрнэт электронную перапіску грамадзяніна Беларусі Аляксандра Ўсоўскага, які за расейскія грошы арганізоўваў прарасейскія рухі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што сьледзтва мае некалькі вэрсіяў забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, якія патрабуюць праверкі ў закрытым ад прэсы рэжыме.
На авіябазу ў Эгіпце на мяжы з Лібіяй прыбыло падразьдзяленьне расейскага спэцназа. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на амэрыканскія і эгіпецкія дыпляматычныя крыніцы.
Актывісты ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый, у тым ліку корпусу «Азоў» у панядзелак блякавалі ў цэнтры Кіева цэнтральнае аддзяленьне даччынага банку «Сбербанку» Расеі ва Украіне.
Супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны затрымалі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны больш за сорак чалавек са зброяй.
Ён казаў, што каля дома ягоных бацькоў у вёсцы Каранёўка каля Гомля стаяць машыны зь «ціхарамі» — супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. У пазьнейшай трансьляцыі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі яго арыштоўваць.
Затрыманыя журналістка Радыё Свабода Галіна Абакунчык, фатограф БелаПАН Андрэй Шаўлюга і блогерка Наста Пілюгіна.
У ноч на 12 сакавіка на праспэкце Чаўчавадзэ ў Батумі адбылася масавая акцыя пратэсту, якая перарасла ў беспарадкі і пагромы, падпальваньне аўтамабіляў.
Сёньня а 13-й дня ў Воршы абвешчаны «Марш недармаедаў» — актывіст не выключае, што міліцыя проста шукае нагодаў, каб яго затрымаць.
У гэтай падборцы папулярныя і важныя публікацыі «Свабоды» на гэтым тыдні, якія вы маглі прапусьціць.
За дзень да правядзеньня «Маршу недармаедаў» на плошчы ў цэнтры Бабруйску пачаўся рамонт.
Затрыманы сёньня ранкам адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч знайшоўся ў судзе Савецкага раёну Менску. Працэс доўжыўся да паловы на 21-ю гадзіну. Дашкевіча пакаралі трыма суткамі арышту.
7-га сакавіка Руслан (15 гадоў), Цімур (18) і Кацярына (15) Дзівіны пайшлі ў школу, але дахаты не вярнуліся. У кватэры знайшлі запіску, дзе паведамлялася, што прычына сыходу — пэрпэктыва «сур’ёзнай размовы» з бацькам.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя падчас жывой трансьляцыі, якую ён вёў праз Facebook. Напрыканцы відэа чуваць, як жанчына прадстаўляецца міліцыяй.
Загрузіць яшчэ