Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка міністра надзвычайных сытуацыяў затрымалі за хабар


Дзьмітрый Бягун

Намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Дзьмітрый Бягун затрыманы па падазрэньні ў атрыманьні хабару.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў сёньня падчас размовы ў Магілёве з работнікамі прадпрыемстваў кампаніі «Кронаспан».

Бягун падазраецца ў атрыманьні хабару ад бізнэсоўца за ўвод у строй абʼекта з парушэньнем патрабаваньняў супрацьпажарнай бясьпекі.

«Хабар браў на месцы. Узялі ўсіх. Чаго крыўдзіцца на мяне? Усе аднолькавыя перад законам: і міністры, і намесьнікі міністра — адзначыў Лукашэнка. — Сьвеціць восем гадоў мінімум».

Дзьмітрый Бягун быў прызначаны намесьнікам міністра па надзвычайных сытуацыях у 2015 годзе. Раней ён займаў пасаду начальніка сталічнага ўпраўленьня МНС.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG