У офісе Міжнароднага валютнага фонду ў цэнтры Парыжу адбыўся выбух, адзін чалавек паранены. Паводле тэлеканалу BFM, выбухнула пасылка, якую даставілі ў офіс па пошце.
Як паведамляе тэлеканал BBC, выбухоўку ў офіс МВФ паслала крайне левая грэцкая групоўка. Напярэдадні пакет з выбухоўкай быў адпраўлены ў офіс міністра фінансаў Нямеччыны — адказнасьць за гэта таксама ўзялі грэцкія радыкалы.
Міжнародны валютны фонд быў адной з арганізацыяў, якія надалі фінансавую дапамогу грэцкаму ўраду, калі Грэцыя апынулася на мяжы дэфолту.