«А 19.00 ён зьехаў з офісу на аўтамабілі. У яго была прызначаная сустрэча. Ён на яе так і не даехаў, а тэлефон ад таго часу не працуе» — распавяла Шыдлоўская.
Паводле яе, яна спрабавала знайсьці інфармацыю пра яго затрыманьне ў міліцыі. Ва ўсіх менскіх РУУСах ёй сказалі, што чалавек з такім імем да іх не трапляў. Ня ведаюць пра Лазоўскага і ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
Міраслаў Лазоўскі працуе памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Сябры «Белага легіёну» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсьцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя працавала падпольна і спыніла сваё існаваньне на пачатку 2000-х.
Апошні раз узгадкі пра «Белы Легіён» зьявіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сержука Чыслава затрымалі па справе выбуху 3 —га ліпеня 2008 года, аднак у хуткім часе вызвалілі з пад варты.
На гэтым тыдні Лазоўскі паведаміў, што ягоны профіль у Фэйсбуку быў узламаны і невядомая асоба ад ягонага імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 Сакавіка.
Сёньня ў Менску быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Інцыдэнт здарыўся адразу па заканчэньні цырымоніі ўзнагароджаньня ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» на вуліцы Кастрычніцкай, каля сядзібы творчай прасторы «ЦЭХ».
Глядзець камэнтары (3)
Загрузіць больш камэнтароў