Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі невядомы ўчыніў страляніну ў ліцэі, ёсьць пацярпелыя


Парфумэрная фабрыка "Малінар" у Грасе. Фота: Christof Halbe
Парфумэрная фабрыка "Малінар" у Грасе. Фота: Christof Halbe

У францускім горадзе Грас (Grasse) невядомы адкрыў стральбу ў адным з гарадзкіх ліцэяў, некалькі чалавек параненыя. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, нападнік затрыманы, яшчэ аднаго шукае паліцыя. Ідзе расьсьледаваньне.

Пасьля інцыдэнту ўсе школы ў горадзе зачыненыя, паліцыя заклікала жыхароў заставацца дома. У рэгіёне была задзейнічана сыстэма абвесткі аб тэрактах.

Раней 16 сакавіка ў офісе Міжнароднага Валютнага Фонду ў цэнтры Парыжу адбыўся выбух, адзін чалавек паранены.

У Францыі працягвае дзейнічаць надзвычайнае становішча, уведзенае пасьля сэрыі тэрактаў у Парыжы 13 лістапада 2015 года, калі загінулі 130 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG