Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрымалі злачынцаў, якія скралі з банкаўскіх картак 8 мільёнаў эўра


Праваахоўнікі Беларусі затрымалі чатырох чалавек, якія скралі сумарна 8 млн эўра з банкаўскіх картак 130 тысяч чалавек у 29 розных краінах, перадае БелаПАН. У ліку затрыманых і кіраўнік злачыннай групоўкі.

Злачынцы з дапамогай шкодных праграмаў зьбіралі зьвесткі картак, стварылі шэраг фальшывых анлайн-крамаў і фальшывую кампанію распрацоўкі кампутарных праграмаў, зьвязваліся з сапраўднымі сэрвісамі аплаты ды імітавалі міжнародныя транзакцыі. Скрадзеныя сродкі пераводзіліся на рахунак на Кіпры. Дзейнасьць групоўкі была спыненая беларускім Сьледчым камітэтам пры падтрымцы Эўраполу, Сакрэтнай службы ЗША і паліцыі Кіпру.

Адзін зь фігурантаў справы ўжо асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG