Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве замуравалі цэнтральнае аддзяленьне «Сбербанку»


Актывісты ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый, у тым ліку корпусу «Азоў» у панядзелак блякавалі ў цэнтры Кіева цэнтральнае аддзяленьне даччынага банку «Сбербанку» Расеі ва Украіне.

Перад будынкам сабраліся каля 50 актывістаў, якія заклалі ўваход у офіс банка цэглай. Удзельнікі акцыі патрабавалі, каб ўкраінская ўлада пазбавіла расійскія банкі ліцэнзіі на працу ў Украіне.

«Гэта цэнтральны офіс „Сбербанку“ Расеі, мы яго татальна блякуем, мы закладваем ўваходы, і з гэтага дня ён не будзе працаваць. Пастаянна мы будзем пашыраць ўсю гэтую гісторыю на ўсю Ўкраіну, на ўсе іх аддзяленьня», — заявіў журналістам падчас акцыі народны дэпутат Украіны Андрэй Білецкі.

«Па факце інцыдэнту банкам пададзеная заява ў праваахоўныя органы, — паведамілі ў банку. — Праца аддзяленьня ў мэтах бясьпекі часова прыпыненая. Усе астатнія аддзяленьні банку ва Ўкраіне працуюць у штатным рэжыме».

Раней актывісты таго ж «Азову» залілі мантажнай пенай і заклеілі налепкамі некалькі дзясяткаў банкаматаў розных банкаў з расейскім удзелам, якія працуюць у Украіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG