Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парыскім аэрапорце застрэлілі мужчыну, які адабраў зброю ў вайскоўца


Парыскі аэрапорт «Арлі», ілюстрацыйнае фота

Мужчына быў забіты сіламі бясьпекі ў парыскім аэрапорце «Арлі». Ён спрабаваў выхапіць зброю ў вайскоўца. З будынку аэрапорта часткова эвакуяваныя людзі. Пасажырам не дазвалялі сысьці з самалётаў, якія прыляцелі.

У аэрапорт прыбылі групы сапёраў, якія абшукваюць будынак.

Падчас інцыдэнту ў аэрапорце «Арлі» знаходзіўся адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты Францыі Нікаля Дзюпон-Эньян. Ён апублікаваў ў сваім мікраблёгу ў твітэры фатаздымкі аднаго з тэрміналаў аэрапорта і раскрытыкаваў захады бясьпекі, якія там цяпер дзейнічаюць.

Арлі — другі па велічыні аэрапорт Парыжа.

XS
SM
MD
LG