Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы верталёт забіў больш за 30 чалавек каля берагоў Емэну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля ўзьбярэжжа Емэну ў выніку абстрэлу зь верталёта неўстаноўленай прыналежнасьці судна з бежанцамі загінуў ня менш за 31 чалавек.

Спасылаючыся на крыніцы ААН, Бі-Бі-Сі паведамляе, што сярод загінулых ёсьць жанчыны і дзеці. Карабель знаходзiўся ў праліве Баб-эль-Мандэб, калі невядомыя на верталёце AH-64 «Апач» нанесьлі па ім авіяўдар.

У ААН удакладнілі, што пасажыры судна, якое ішло зь Емэну ў Судан, мелі пры сабе дакумэнты, выстаўленыя вярхоўным камісарам ААН па справах уцекачоў.

Як паведамляе агенцтва Reuters, каля 80 мігрантаў былі выратаваныя.

Пра тое, хто стаіць за атакай на судна і якія былі матывы тых, хто нападаў, не паведамляецца.

Інцыдэнт з суднам адбыўся каля порту Хадэйда, які знаходзіцца пад кантролем антыўрадавых паўстанцаў.

Паўстанцы кантралююць амаль усё ўзьбярэжжа Чырвонага мора на поўначы краіны. У верасьні і кастрычніку летась паўстанцы абстралялі амэрыканскія баявыя караблі.

Супрацьстаяньне паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі ў Емэне працягваецца са жніўня 2014 году. У сакавіку 2015 году кааліцыя арабскіх краінаў на чале з Савудаўскай Арабіяй пачала апэрацыю супраць емэнскіх паўстанцаў у дапамогу мясцовым сілам, ляяльным экс-прэзыдэнту краіны Алі Салеху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG