Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганскі салдат абстраляў амэрыканскіх на базе NATO


Амэрыканскія вайскоўцы ў Аўганістане (архіўнае фота)

Аўганскі салдат адкрыў агонь па амэрыканскіх вайскоўцах на базе Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Аўганістане, тры чалавекі параненыя. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры штаба апэрацыі NATO «Рашучая падтрымка» ў Аўганістане.

Цяпер у Аўганістане знаходзяцца больш за 8 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў. Яны навучаюць аўганскія войскі і сілы паліцыі, а таксама аказваюць падтрымку пры правядзеньні апэрацый супраць руху «Талібан» і іншых груповак. Ад кастрычніка мінулага году больш за дзесяць амэрыканцаў загінулі ў Аўганістане, яшчэ пяць знаходзяцца ў палоне.

У 1994 годзе ў Аўганістане зьявіўся ісламісцкі рух «Талібан», які паступова ўзяў краіну пад кантроль. Пасьля тэрактаў у ЗША 11 верасьня 2001 году ўзброеныя сілы міжнароднай кааліцыі пад камандаваньнем NATO пачалі ў краіне ваенную апэрацыю, групоўка была зрынутая. У 2014 годзе амэрыканскае Міністэрства абароны завяршыла ваенную місію, але тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў засталіся ў краіне.

XS
SM
MD
LG