Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Грык зь міліцыі ня выйшаў. Яго будуць судзіць


Рыгор Грык падчас пратэсту ў Курапатах, архіўнае фота

Баранавіцкі актывіст прафсаюзу РЭП Рыгор Грык быў затрыманы раніцай на выхадзе з дому. Цэлы дзень ён правёў у пастарунку, а заўтра яго будуць судзіць.

Аб гэтым паведаміў баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша:

«Яго будуць трымаць у ізалятары часовага ўтрыманьня да раніцы, а заўтра, каля 11-й гадзіны павязуць у суд. На яго складзены пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў Бабруйску. Раней яму ўжо быў прысуджаны штраф, думаю, цяпер будзе адміністрацыйны арышт.»

Рыгор Грык быў затрыманы раніцай на выхадзе з дому і толькі пасьпеў патэлефанаваць праваабаронцу Сяргею Гоўшу:

«Ён пасьпеў мне паведаміць, што захоп зьдзейсьнілі маёр Баранавіцкага ГАУС Кучэнка Антон Аляксандравіч і Патоцкі Руслан Віктаравіч па загадзе кіраўніцтва ГАУС».

Грыка ўжо затрымлівалі прэвэнтыўна ў дзень акцыі «недармаедаў» у Менску 15 сакавіка. Тады ён цэлы дзень правёў у міліцыі «на размове» з маёрам.

XS
SM
MD
LG