Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У крыві нападніка на вайскоўцаў у Парыжы знайшлі алькаголь і наркотыкі


Пасьмяротны аналіз крыві паказаў, што Зыед Бэн Бэльгасэм, які напаў у суботу на вайскоўцаў у парыскім аэрапорце Арлі, перад гэтым ужываў алькаголь і наркотыкі.

Утрыманьне алькаголю ў крыві 39-гадовага Бэльгасэма дасягала 0,93 г/л, што амаль удвая перавышае ўсталяваны ў Францыі ліміт. У яго арганізьме таксама былі выяўленыя сьляды какаіну і марыхуаны.

У суботу раніцай Бэльгасэм — які нарадзіўся ў Францыі ў сям’і імігрантаў з Тунісу — параніў паліцыянта і прыставіў пнэўматычны пісталет да галавы жанчыны-ваеннаслужачай ў аэрапорце Арлі са словамі, што ён мае намер «памерці за Алаха» і паспрабаваў прымусіць яе аддаць свой аўтамат. Ён быў застрэлены двума іншымі вайскоўцаммі, якія патрулявалі аэрапорт. На яго целе быў знойдзены Каран.

Пракурор Парыжу распавёў, што Бэльгасэм стаў прытрымлівацца радыкальных поглядаў у турме і знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У яго былі судзімасьці за ўзброенае рабаваньне і наркотыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG