Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны завочна блогер Філіповіч вёў жывую трансьляцыю арышту


Максім Філіповіч
Максім Філіповіч

Ён казаў, што каля дома ягоных бацькоў у вёсцы Каранёўка каля Гомля стаяць машыны зь «ціхарамі» — супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным. У пазьнейшай трансьляцыі супрацоўнікі міліцыі прыйшлі яго арыштоўваць.

Філіповічу прысудзілі 13 сутак завочна, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў акцыі пратэсту супраць дэкрэта № 3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага. Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацьвердзіў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

11 сакавіка падчас акцыі пратэсту ў Пінску Максіма Філіповіча спрабавалі затрымаць людзі ў цывільным.​

33-гадовы блогер з Гомеля Максім Філіповіч стаў вядомы пасьля актыўнага асуджэньня «дармаедзкага» дэкрэту № 3, ахвярай якога стаў ён сам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG